Зазірнуць у вышэйшы свет
12.06.2010
—
Новости Общества
|
Такая магчымасць праз некаторы час з'явіцца ва ўсіх, хто цікавіцца мінуўшчынай нашай краіны. У Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук вядзецца праца над праектам "Гісторыя культуры Беларусі". Як адзначае дырэктар інстытута Аляксандр Лакотка, новае выданне, якое выйдзе ў трох тамах (кожны ў дзвюх кнігах), не будзе мець аналагаў. Калі раней у падобных працах асвятлялася толькі сельская культура, дык у новым трохтомніку ўвага будзе аддадзена матэрыяльным і культурным здабыткам усіх пластоў грамадства старажытнай і сучаснай Беларусі. Першы том, над якім зараз вядзецца праца, будзе прысвечаны дваранству і шляхце. Адсюль можна будзе даведацца пра культуру эліты, пра яе паркі і палацы, пра тое, чым было аздобленае жытло, пра бытавыя рэчы, пра тагачасную моду. Кнігі распавядуць, як жылі заможныя беларусы, чым захапляліся, як бавілі вольны час, якая музыка гучала ў старадаўніх сядзібах, якія ствараліся мастацкія творы. Другі том раскажа пра гарадскую культуру, а трэці — пра сельскую. Плануецца, што кнігі будуць выдавацца на працягу 2011—2015 гадоў. "Сёння выданне такой літаратуры надзвычай важнае, — упэўнены дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Такая інфармацыя вельмі надзённая, калі вядзецца гаворка пра тое, што неабходна развіваць дзяржаўную прадстаўнічую культуру, а гэта і цырыманіялы ўзнагароджванняў, самітаў, прыёму гасцей, абеды ў адпаведных інтэр'ерах з пэўнымі прадметамі побыту, музыкай. Але даследаванні, якія праводзяцца групай навукоўцаў, не абмяжуюцца толькі тым, што было да пачатку ХХ стагоддзя, калі адбыўся класавы катаклізм элітарнага мастацтва. Будзе апісана жыццё інтэлігенцыі і за савецкім часам. Плануецца нават распавесці пра сучаснасць: і цяпер у краіне ёсць гаспадары, якія маюць дамы, пабудаваныя і абсталяваныя з пэўным густам. Гэта сённяшняе элітарнае грамадства, і наяўнасць яго — характэрная рыса краін, якія эканамічна паспяхова развіваюцца". Алена Вайцяховіч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такая магчымасць праз некаторы час з'явіцца ва ўсіх, хто цікавіцца мінуўшчынай нашай краіны. У Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай... |
|