Падтрымаем Тураўскі нью-эйдж?. 21.by

Падтрымаем Тураўскі нью-эйдж?

12.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адна са славутасцяў Турава — той самы невялікі крыжык, які з зямлі расце. Ёсць там і вялізныя, што захоўваюцца цяпер у мясцовай царкве Усіх Святых. Да іх едуць розныя людзі з розным духоўным станам — не заўсёды праваслаўныя вернікі. Стужачкі на агароджы вакол маленькага крыжыка на могілках пачалі з'яўляцца адносна нядаўна. Ва ўсякім разе, калі я здымала тут фільм у кастрычніку 2004 года, іх яшчэ не было. Наколькі гэта адпавядае звычаям і традыцыям праваслаў'я? З гэтым пытаннем давялося звярнуцца да многіх крыніц, у тым ліку да сусветнага сеціва.

Але ж спачатку — меркаванне іерэя Васіля Пыцеля, які служыць у мясцовай царкве і цяпер займаецца будаўніцтвам новага кафедральнага сабора ў Тураве:

— Стужачкі вакол крыжыка боскай ласкі не дадаюць, але і не адымаюць яе ад яго. А вось вылячэнні па малітве да Бога ля крыжыка бываюць, — кажа айцец Васіль. З паганскімі традыцыямі ён не лічыць неабходным змагацца і ўзгадвае, што раней крыжы ўпрыгожвалі ручнікамі, а не стужачкамі.

Наконт "стужачных" звычаяў я папрасіла выказацца выкладчыка філасофіі і рэлігіязнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту Аляксандра Ялопава, вядучага праваслаўнай радыёпраграмы "Ключ разумення":

— Гэта з'ява мае назву фетышызм і пачыналася як культ свяшчэнных камянёў і дрэў. Прадметы надзяляюцца звышнатуральнай сілай, якая быццам бы будзе дапамагаць іх шанавальнікам незалежна ад таго, вераць яны ў Бога ці не.

Ніяк не магу зразумець, чаму нашы людзі за межамі сваёй краіны падпарадкоўваюцца няпісаным законам замежжа, напрыклад, кідаюць грошыкі каменнаму Буду ў Тайландзе або Індыі, а на сваёй роднай зямлі спрабуюць укараніць ніяк не ўласцівыя хрысціянам традыцыі? Тыя ж стужачкі нагадваюць, хутчэй, пра будыйскія рытуалы ўхвалення Бога народамі Бураціі, Тувы і Хакасіі. Востраў Альхон на Байкале лічыцца сакральным цэнтрам паўночнага шаманскага свету, і да гэтага часу каля мыса Бурхан (Скала Шаманка), на беразе возера побач з пасёлкам Хужыр матляюцца на вятрыску стужачкі на дрэвах: такім чынам мясцовыя жыхары задобрываюць духаў лесу.

Здаецца цікавым і тое, што стужачкі часта выкарыстоўваюцца як класічны прыём сімвалізацыі нейкай палітычнай ідэі і шырокая выкарыстоўваюцца ў паліттэхналогіях. Позняй восенню 2004-га ўся Украіна была ачэплена "памяранцавымі" стужкамі. Мае калегі ў той час жартавалі, паказваючы па ТВ гэтыя кавалачкі аранжавай матэрыі нават на сабаках — замест ашыйніка.

Можа, і сапраўды не трэба перашаджаць развіццю гэтага звычаю ў стылі "нью-эйдж" (ад англ. New age — новае стагоддзе): тое, што прыходзіць на змену хрысціянству), аднак ён вельмі хутка набывае характар эпідэміі. Так лічаць калегі, якія пабывалі ў далёкай ад нас старажытнай крэпасці Ізборск, што пад Псковам, на мяжы з Эстоніяй. Там ёсць Славенскія крыніцы Дванаццаці апосталаў, якія з'яўляюцца праваслаўнай святыняй. Стужачкі і іншае, што можна завязаць, напрыклад, шкарпэткі, панчохі, бінты турысты замацоўваюць нават на каранях дрэў і кустоўя. Кіраўніцтва музея-запаведніка, цытую, просіць "не павязваць стужачкі, станікі і туалетную паперу на дрэвы" (http://pln.pskov.ru/culture/54663.html). У нас да такога яшчэ не дайшло, але тэндэнцыя выкрэсліваецца.

Маленькі цёплы крыжык не мае ніякага дачынення да такіх дзіўных адносінаў да яго. Мне давялося бываць у розных мясцінах, дзе на могілках ёсць месцы асаблівага ўшанавання вернікаў. Напрыклад, на Данілаўскіх у Маскве — яшчэ тады, калі не была афіцыйна праслаўлена Матрона Маскоўская і цела яе было пахаванае ў зямлі. Жывыя кветкі, свечкі — ці не так У НАС заўсёды было прынята шанаваць тых, да каго мы звяртаемся са шчырымі словамі аб дапамозе ці ўдзячнасці? І яшчэ — праз хуткі час каляровыя стужачкі ператвараюцца ў шэрыя рваныя анучкі...

Ірына АСТАШКЕВІЧ. Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адна са славутасцяў Турава — той самы невялікі крыжык, які з зямлі расце. Ёсць там і вялізныя, што захоўваюцца цяпер у мясцовай царкве Усіх Святых. Да іх едуць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика