Тры імгненні лета. 21.by

Тры імгненні лета

12.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Таямніцы Булонскага і Шчэбрынскага лясоў

Знаёмы вярнуўся з Парыжа. На пытанне, што найбольш уразіла, спачатку запнуўся, а потым распавёў, што ў Булонскім лесе валяюцца прэзерватывы як у нас дзе-небудзь на беразе Мухаўца ці ў прыгарадным Шчэбрынскім лесе. Хоць, калі разабрацца, што ў гэтым незвычайнага? Але ж чалавек настройваўся на Луўр і Джаконду, на Эйфелеву вежу і Монмартр, карацей, на ўзнёсла-рамантычна-пазнавальны лад. А тут такі аблом... Здавалася, ён нават крыху пакрыўдзіўся на Парыж. Спрабую супакоіць, што не спрацавалі тамтэйшыя камунальныя службы, маглі быць праблемы з фінансаваннем, вунь што ў Еўропе робіцца. А, хутчэй за ўсё, дзялюся здагадкай, не вельмі выхаваныя эмігранты ці турысты паводзяць сябе, як прывыклі паводзіць дома. Наўрад ці карэнныя гараджане, нашчадкі яны вытанчанага Экзюперы ці Гаўроша з абдзёртымі каленямі, пакідаюць пасля сябе смецце.

І навошта я абараняла гэты Парыж? — падумала з іроніяй учора, калі ішла на працу. На самай прыгожай, добраўпарадкаванай мясціне паміж вуліцамі Луцкая і Кастрычніцкай рэвалюцыі акурат каля лаўкі ляжаць такія ж гумавыя вырабы, як і ў Булонскім лесе. Проста надышло цяпло, і пэўная частка начнога жыцця моладзі перамясцілася на свежае паветра.

Каму мільён Пелермана спаць не дае

Моладзь не толькі забаўляецца на лаўках, яна цяпер ледзь не цэлымі начамі тусуецца ля пад'ездаў. І з той прычыны, што спаць іначай нельга, як з адчыненымі вокнамі, заснуць ад іх ляманту, піску, смеху амаль немагчыма. "Свядомыя" трапіліся, чуваць нават, што абмяркоўваюць: прачытаную ў сеціве вестку пра вучонага Пелермана, які адмовіўся ад мільёна долараў. Эпітэты сыплюцца ў адрас дзівака, можна здагадацца, якія... І гэтыя туды ж. Хто сёння не кінуў камень у загадкавага, незразумелага Рыгора Пелермана? Ён даказаў гіпотэзу Пуанкарэ, над якой лепшыя матэматыкі свету сушылі мазгі ледзь не стагоддзе. Даказаў і даказаў. А калі прысудзілі Нобелеўскую прэмію, ніяк на гэта не адрэагаваў. Усе чакалі да лета з надзеяй, што на цырымонію ўручэння аўтар адкрыцця ўсё-такі паедзе і мільён забярэ. Лета прыйшло, цырымонія адбылася, а ён не паехаў. І тады падняўся вэрхал у калянавуковых і іншых шэрагах. Аказалася, усім трэба мільён, акрамя таго, хто зарабіў. Мабыць, гучней за ўсіх лямантуюць духоўныя нашчадкі тых, хто ў свой час прымусіў Пастэрнака адмовіцца ад Нобелеўскай прэміі. А загадкаваму Пелерману не трэба. Ён жыве ў сваёй сістэме вымярэнняў каштоўнасцяў. І не тым яго судзіць, хто сам, па матэматычных мерках, роўны нулю.

Суседка паверхам ніжэй не вытрымала, кінула юным гарлапанам на галовы пакет з вадой. Вось так бы і ўсім, хто дзеліць мільён Пелермана.

Капялюшыкі і рамонкі

Мы з сяброўкай вырваліся на бераг рэчкі ў маляўнічую мясціну ўсяго на дзве-тры гадзіны. Я залезла пантофлямі ў гразь, потым доўга бурчэла на маіх спадарожнікаў, якія туды завялі. Проста наш гід хацеў паказаць нам яшчэ лепшы краявід, але пасля дажджоў не ўсюды можна прайсці. І ўсё ж мы знайшлі райскі куточак. Мая сяброўка, якая з піянерскіх часоў умее разводзіць вогнішчы, запаліла невялікае цяпельца (яшчэ не было спякоты і лес стаяў даволі вільготны). Мы проста, здавалася, пілі гэта доўгачаканае лета глыткамі. Пасля такой доўгай цяжкай зімы трыумф свежай сакавітай расліннай плоці ўспрымаўся як свята жыцця. Мы назбіралі кветак, букеты прыгожых палявых рамонкаў і ехалі адтуль абсалютна шчаслівыя. А сёння на рагу вуліц жанчына ў капялюшыку прадавала спелыя клубніцы. Наогул ўсё болей жанчын апошнім часам ходзяць у капялюшыках. Спякота прымусіла, а можа і мода вернецца.

Святлана ЯСКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Таямніцы Булонскага і Шчэбрынскага лясоў Знаёмы вярнуўся з Парыжа. На пытанне, што найбольш уразіла, спачатку запнуўся, а потым распавёў, што ў Булонскім лесе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика