Паэты натхняюцца формамі. 21.by

Паэты натхняюцца формамі

12.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сугучнасць скульптуры і літаратуры канстатавалі ўдзельнікі выставы "Бронзаслоўе"

Не спрабавалі разглядаць скульптуры пад вершы? Ці заўважыць еднасць паміж словам і вобразам, які яно нясе, толькі выяўленым праз бронзу? Значыць, не былі на адкрыцці выставы ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. А між іншым, праект "Бронзаслоўе", арганізаваны музеем і секцыяй скульптуры Беларускага саюза мастакоў, у нейкім сэнсе дае магчымасць адчуць, што скульптура — жывое мастацтва. Асабліва калі яно падмацаванае словам. Тым больш словам, якое сыходзіць ад чалавека.

У дадзеным выпадку — літаратара. Беларускія літаратары з ахвотай далучаюцца да нейкіх неардынарных імпрэзаў, вельмі адкрытыя да зносінаў, і заўсёды рады пачытаць свае творы. Аб'яднанне бронзы і слова праілюстравалі выступленні Юрася БАРЫСЕВІЧА, Арцёма КАВАЛЕЎСКАГА, Іллі СІНА, Вікі ТЭРАНС, Міколы КАНДРАТАВА ды іншых аўтараў.

У беларускай сучаснай літаратуры і скульптуры вельмі шмат агульнага. Пагадзіліся з гэтым і скульптары, сярод якіх Сяргей АГАНАЎ, Юрый АНУШКО, Андрэй АСТАШОЎ, Сяргей БІЛЬДЗЮК, Валянцін БОРЗДЫЙ, Аляксандр БАТВІНЁНАК, Мікалай ДРОБЫШ і яшчэ шэраг творцаў. Кожная са скульптур — асобная цікавая гісторыя, якую адлілі ў метале і сагрэлі цеплынёй рук. Нібыта ажывілі. Бо ў сучаснай бронзавай адліўцы могуць быць перададзеныя нават адбіткі пальцаў аўтара...

Карацей, гэтыя творы таксама трэба ўмець чытаць: разумець думку аўтара, яго памкненні, магчыма, нават літаратурныя перавагі. Бо, аказваецца, і скульптура можа быць зроблена ў лёгкім жанры. А можа распавядаць нейкую філасофскую прытчу. Проста пачытайце.

Ларыса ЦІМОШЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сугучнасць скульптуры і літаратуры канстатавалі ўдзельнікі выставы "Бронзаслоўе" Не спрабавалі разглядаць скульптуры пад вершы? Ці заўважыць еднасць паміж...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика