Чаму ў Беларусь эмігруюць грамадзяне Малдавіі?. 21.by

Чаму ў Беларусь эмігруюць грамадзяне Малдавіі?

12.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адказ на гэтае пытанне шукае ўдзельніца V Беларускага міжнароднага медыяфоруму, карэспандэнт малдаўскай тэлерадыёкампаніі "NІT" Святлана Чабан. Яна разам з іншымі членамі дэлегацыі падрабязна распытвала старшыню Гомельскага аблвыканкама Аляксандра Якабсона пра асаблівасці жыцця ў нашай краіне і прыцягальнасці яе для сваіх суайчыннікаў. Дарэчы, за некалькі дзён у Беларусі ў дзяўчыны склаліся і асабістыя ўражанні:

— Краіна ўнікальная. Першае ўражанне — шмат святла і зеляніны, вельмі прыгожа. Другое, што вельмі ўразіла — вялізныя заводы, якія нагадваюць касмічныя караблі, дзе збіраюць іншаземную тэхніку: ўсё дакладна і тэхналагічна працуе. Мне здаецца, у гэтым заслуга нацыянальнага беларускага характару, звычка да парадку, сумленнасці — гэта выклікае толькі захапленне. Вядома, нас, замежных журналістаў, цікавіць і тое, як тут, на Гомельшчыне, спраўляюцца з наступствамі Чарнобыльскай катастрофы. Тое, што людзі да гэтага ставяцца вельмі спакойна, тое, што пастаянна рэалізуюцца нейкія праграмы — прыемна здзіўляе, хочацца даведацца больш пра гэта, распытаць, зразумець.

Карэспандэнт навінаў Нацыянальнай Тэлекампаніі Украіны Кацярына Бабак на Гомельшчыне ўпершыню:

— Нам пакуль што ўсё падабалася, але ж, мяркую, нас вазілі па тых месцах, якія не могуць не падабацца. Негатыву не пабачылі. Хоць у нас, на Украіне, здаецца, больш развітыя гандлёвыя сеткі. Затое ў вас можна ўзяць вопыт працы на вялікіх вытворчасцях — як дакладна можна ўсё арганізаваць. У вас можна павучыцца чысціні на вуліцах, як узнімаць прадпрыемствы. У вас ёсць рабочыя месцы на заводах.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адказ на гэтае пытанне шукае ўдзельніца V Беларускага міжнароднага медыяфоруму, карэспандэнт малдаўскай тэлерадыёкампаніі "NІT" Святлана Чабан. Яна разам з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика