Пріорбанк ААТ — кліентам
12.06.2010
—
Новости Общества
|
Пакет паслуг "Пенсійны": толькі перавагі У ЦБУ 505 г. Баранавічы адкрыты 1000-ы пакет паслуг "Пенсійны". Яго ўладальніцай стала пенсіянерка Зоя Маркушэўская, колішняя супрацоўніца банка. Пакет паслуг "Пенсійны" — гэта праграма пашыранага банкаўскага абслугоўвання пенсіянераў. Ад аналагічных прапаноў на рынку гэты пакет адрозніваецца шэрагам дадатковых паслуг, такіх як: — аўтаматычнае атрыманне пенсіі на міжнародную бясплатную пластыкавую картку Vіsa Electron, якую кліент атрымлівае пры адкрыцці карт-рахунка "Пенсійны рахунак"; — рассылка SMS-паведамленняў аб паступленні пенсіі на карт-рахунак; — страхоўка ад нешчаслівых здарэнняў на суму 1 000 000 беларускіх рублёў за кошт банка; — адкрыццё ўкладу "Пенсійны плюс", які афармляецца як у беларускіх рублях, так і ў доларах ЗША, і еўра (налічаныя працэнты па ўкладзе банк штомесяц аўтаматычна пераводзіць на картку кліента); — паслуга "Планавы плацеж" — аўтаматычны штомесячны перавод любой сумы грошай у любы зручны дзень з карткі для папаўнення ўкладу, адкрытага ў банку. Святлана БАРЫСЕНКА. Ажыццявіў пагрозуЯк расказаў карэспандэнту "Звязды" начальнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення ДАІ Андрэй Мяхед, сярод белага дня на прыпынку грамадскага транспарту "Электрамеханічны завод" у Брэсце душагуб з нажом накінуўся на жанчыну і стаў наносіць удары. Людзі паднялі крык, сталі клікаць міліцыю, і нападчык кінуўся на ўцёкі. Добра, што побач знаходзілася машына дарожна-паставой службы батальёна міліцыі. Інспектар ДПС Сяргей Пятручык дагнаў зламысніка і надзеў наручнікі. Аказалася, што затрыманы 47-гадовы жыхар Брэста ўжо быў асуджаны за пагрозу забойства, якую і спрабаваў спраўдзіць зноў. Яго ахвярай стала 41-гадовая былая жонка, жанчына атрымала цяжкія пашкоджанні ўнутраных органаў і знаходзіцца ў бальніцы. Яна СВЕТАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пакет паслуг "Пенсійны": толькі перавагі У ЦБУ 505 г. Баранавічы адкрыты 1000-ы пакет паслуг "Пенсійны". Яго ўладальніцай стала пенсіянерка Зоя Маркушэўская,... |
|