Шанхай, дзе мы не будзем ніколі. 21.by

Шанхай, дзе мы не будзем ніколі

12.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Але маем магчымасць ацаніць беларускі павільён на сусветнай выставе "Экспа-2010".

Адмысловы каларыт у павільёне Рэспублікі Беларусь дапамагла стварыць гісторыя, аб'яднаная з сучаснымі тэхналогіямі. У яго афармленні выкарыстаны 13 галаграмаў. Яны дапамаглі стварыць ілюзію таго, што вось тут і цяпер знаходзяцца ўнікальныя экспанаты Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі: пояс Вітаўта XІV стагоддзя, скарб срэбраных манет, старажытныя фрэскі храмаў.

І вось такая нябачная сувязь музея з Шанхаем працягваецца: што такое сусветная выстава, можа будзе даведацца з фотавернісажаў, што рыхтуе Нацыянальны гістарычны для сваіх наведвальнікаў. Праз фотаздымкі мы атрымаем уяўленне пра тое, якія павільёны былі ў іншых краін-удзельніц.

Больш за 60 фотаздымкаў увойдуць у экспазіцыю, якую арганізоўвае Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі і агенцтва "Сіньхуа". Гонар кітайцаў зразумець можна: для правядзення сусветнай выставы была абрана тэрыторыя ў цэнтральнай частцы горада, плошча якой 5,28 квадратнага кіламетра. Удзельнікамі форуму сталі больш за 200 краін свету і 50 міжнародных арганізацый. Сёлета дэвізам сусветнай выставы быў: "Лепшы горад — лепшае жыццё". Экспазіцыя кожнай з краін-удзельніц павінна была прадэманстраваць, як дзяржава дбае пра камфорт жыхароў сваіх гарадоў.

Ларыса ЦІМОШЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Але маем магчымасць ацаніць беларускі павільён на сусветнай выставе "Экспа-2010". Адмысловы каларыт у павільёне Рэспублікі Беларусь дапамагла стварыць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика