Няцот. 21.by

Няцот

12.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У шэрагу энцыклапедычных даведнікаў акцэнтуецца ўвага на тым, што адной з фундаментальных "апазіцый" з'яўляецца супрацьстаянне двойкі і тройкі. Двойка сімвалізуе раздваенне, палярнасць, і гэтым самым супрацьстаіць тройцы, якая адлюстроўвае пераадоленне раздвоенасці, спасціжэнне ісціны і тым самым надзяляе энергіяй руху наперад. І ўсё ж, на нашу думку, у аснове фундаментальнага падзелу каштоўнасцяў у традыцыйнай культуры беларусаў (славян) ляжыць не класічнае супрацьстаянне двойкі і тройкі, а значна больш шырокае супрацьстаянне — цотнасці і няцотнасці.

   На першы погляд, падаецца, што адносіны двойкі і тройкі могуць складаць падмурак узаемаадносінаў цотнасці/няцотнасці ва ўсіх яе праявах. З гэтым можна было б пагадзіцца, калі б наступныя пары лікаў натуральнага раду паўтарылі і падмацавалі акрэсленую заканамернасць. Напрыклад, калі б такім жа выразным было поле эмацыйна-абрадавай напружанасці паміж тройкай і чацвёркай, пяцёркай і шасцёркай, васьмёркай і дзявяткай, як гэта моцна праяўлена ў супрацьстаянні лікаў дванаццаць і трынаццаць. Аднак далей такая паслядоўнасць не прасочваецца. У той жа час даволі празрыстай бачыцца апазіцыя паміж цотнымі і няцотнымі лікамі, якія стаяць у натуральным радзе далёка адзін ад аднаго, перш за ўсё паміж шасцёркай і дзявяткай.

   У свядомасці нашых сучаснікаў ляжыць агульнапрынятае правіла: на спатканне з жывым чалавекам (на дзень нараджэння, на юбілей, на вяселле, віншаванне з нагоды прафесійнага свята) мы ідзём з букетам, у якім няцотная колькасць кветак; калі ж мы наведваем памерлага чалавека, то ў букеце будзе парная колькасць кветак (а колькі іх: 2-4-6-8 — гэта ўжо не прынцыпова).

   Да сённяшняга часу ў асяроддзі беларусаў захоўваецца даўняя традыцыя ўзводзіць драўляныя дамы, у якіх абавязкова будзе 13 вянкоў. Здавалася б, лік трынаццаць суправаджае вялікая колькасць павер'яў, сэнс якіх заўсёды негатыўны. Што ж прымусіла нашых колішніх цесляроў і плотнікаў спыніцца на "гэтай вышыні"? Сакрэт схаваны ў тым, што саму жыллёвую прастору хаты апаясваюць дванаццаць вянкоў (менавіта столькі сузор'яў ахоплівае гадавы шлях сонца). Адпаведна, трынаццаты вянок, які замыкаў зруб, ужо належаў не чалавеку (гаспадару хаты), а распачынаў і маркіраваў каардынаты зусім іншага свету — гарышча, якое з'яўлялася прыстанішчам сілаў Цемры, Смерці, усялякіх нячысцікаў.

Аксана Катовіч, Янка Крук.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У шэрагу энцыклапедычных даведнікаў акцэнтуецца ўвага на тым, што адной з фундаментальных "апазіцый" з'яўляецца супрацьстаянне двойкі і тройкі. Двойка...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика