Пракуратура не здаецца. 21.by

Пракуратура не здаецца

14.06.2010 19:08 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У аўторак 15 чэрвеня ў Мінскім абласным судзе (Свярдлова, 3) адбудзецца разгляд пратэсту пракуратуры Мінскага раёну на апраўдальны прысуд Івану Міхайлаву. Паседжанне пачнецца а 10-й гадзіне.

Нагадаем, што 31 траўня суд Мінскага раёну апраўдаў Івана Міхайлава, які праз рэлігійныя перакананні адмаўляўся служыць у войску.1 лютага гэты самы суд прызнаў Івана вінаватым ва ўхіленні ад вайсковай службы і прысудзіў яго да 3 месяцаў зняволення. Калі да канца адбывання пакарання засталося зусім нічога, калегія Мінскага абласнога суда адмяніла ранейшае рашэнне і прызначыла новы разгляд справы.

«Мы звязваем дзеянні пракуратуры з нежаданнем выплаціць Міхайлаву кампенсацыю за незаконны арышт», — распавёў «НН» каардынатар кампаніі «За альтэрнатыўную грамадзянскую службу» Міхась Пашкевіч. Ён лічыць, што апраўдальныя прысуды ў дачыненні да Івана Міхайлава і Змітра Смыка б’юць па аўтарытэце пракуратуры, выяўляючы адпаведную якасць яе працы. У выпадку з Міхайлавым стаіць яшчэ і пытанне кампенсацыі за маральныя і фізічныя страты ў выніку трохмесячнага арышту. «Іван пакуль не выставіў нейкіх канкрэтных прэтэнзій, яле ён пра гэта думае», — паведаміў М. Пашкевіч. Па яго словах, дакладна вядома, што свой пратэст пракуратура ўнясе і на апраўдальны вердыкт Гомельскага абласнога суда, датычны З. Смыка.


СП

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 чэрвеня ў Мінскім абласным судзе (Свярдлова, 3) будзе апрэчвацца апраўдальны прысуд Івану Міхайлаву.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика