Даішнік вымушаны быў страляць па колах аўто п'янага кіроўца ў Мінску. 21.by

Даішнік вымушаны быў страляць па колах аўто п'янага кіроўца ў Мінску

16.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каб спыніць "нецвярозую" "Лянчу Зета", якая учыніла наезд на жанчыну і два аўтамабілі, давялося прымяніць зброю, а потым — службовы аўтамабіль

А пачалася гонка за парушальнікам, паводле звестак інспектара аддзела па агітацыі і прапагандзе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Юрыя Карніевіча, каля дзевяці гадзін вечара, калі кіроўца праехаў на чырвонае святло на развязцы сталічных праспекта Ракасоўскага — вуліцы Ванеева. На наступным святлафоры "Лянча" спынілася, але калі да аўтамабіля пачаў падыходзіць інспектар, рынулася наперад. Праваахоўнікі распачалі аперацыю па затрымцы, які, між іншым, спыніўся на патрабаванне ўжо іншага інспектара. Але машына сарвалася з месца зноў, калі супрацоўнік ДПС АДАІ накіраваўся да яе. Апошні на службовым аўтамабілі пачаў праследаванне "Лянчы", якая ігнаравала спецсігналы на забарону руху. Больш за тое, у раёне перакрыжавання праспекта Ракасоўскага і вуліцы Пляханава ліхач учыніў наезд на "Фіят" і "Пежо", а ў раёне дома № 150 ён выехаў на тратуар, дзе наехаў на жанчыну. Было прынятае рашэнне выкарыстаць табельную зброю: пасля таго, як некалькімі стрэламі былі пашкоджаныя колы "Лянчы", аўтамабіль замарудзіў хуткасць, але не спыніўся. Тады яе блакіравалі ўжо з дапамогай службовага аўто. За рулём аўтамабіля знаходзіўся 40-гадовы раней судзімы грамадзянін, да таго ж п'яны. Пазалетась ён быў пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі за кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення. Між іншым, выявілася і тое, што машыну ён узяў без дазволу гаспадара...

Ігар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб спыніць "нецвярозую" "Лянчу Зета", якая учыніла наезд на жанчыну і два аўтамабілі, давялося прымяніць зброю, а потым — службовы аўтамабіль
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика