АБЗАЦ
16.06.2010
—
Новости Общества
|
Графік з Мінска Сяргей Саркісаў перамог у конкурсе на новы дызайн уваходнага білета Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, які будзе дзейнічаць на працягу года. Праца 59-гадовага канкурсанта набрала максімальную колькасць галасоў судзейскай калегіі. Яму дастаўся галоўны прыз — Br1,5 млн. Праца гэтага аўтара адзначана таксама спецыяльным прызам дырэктара музея Уладзіміра Пракапцова. На вялікай хуткасці на аўтадарозе Гродна—Азёры вадзіцель "Мерседэса", 28-гадовы гродзенец, не справіўся з кіраваннем на закругленні дарогі і сутыкнуўся з "Фіятам" на сустрэчнай паласе. Ад удару "Мерсэдэс" разарвала на дзве часткі, вадзіцеля выкінула з машыны. Ён памёр на месцы. Мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Атрымалі траўмы і шпіталізаваныя вадзіцель і пасажырка "Фіята". ААТ "Славянка" (Бабруйск) распрацавала для школьнікаў новую калекцыю адзення дзелавога стылю "Прэміум-клас". Яго адрознівае арыгінальны дызайн, зручнасць, гіграскапічнасць і шматфункцыянальнасць. Прадпрыемства прапаноўвае модныя навінкі з сучаснай мяккай джынсавай тканіны. Да таго ж у гарнітурах ёсць адмысловая кішэня для мабільных тэлефонаў з блакаваннем выпраменьвання. Да таго ж гэтае адзенне будзе не на шмат даражэйшым, чым звычайнае. Авіярэйс Мінск—Тэгеран адкрыецца ў жніўні. Пералёт з адной сталіцы ў другую будзе займаць 4 гадзіны. Грамадзянін Беларусі можа атрымаць турыстычную візу ў Іран на працягу аднаго дня. Адпачынак у Іране вельмі танны ў параўнанні з адпачынкам у краінах Заходняй Еўропы. Брытанска-азіяцкую прынцэсу чатырох струн, мультыплацінавую артыстку Ванэсу Мэй, якая 20 чэрвеня дасць адзіны канцэрт у мінскім Палацы спорту, будзе абслугоўваць выключна персанал, які не паліць. Беларускія нявесты 20 чэрвеня на штогадовым гарадскім свяце Парад нявестаў-2010 у Мінску прадэманструюць 42 непаўторныя вясельныя вобразы. Сёлета была пададзена рэкордная колькасць заявак — больш за 950 з розных рэгіёнаў Беларусі. Журы адабрала 42 найбольш таленавітыя ўдзельніцы. Усіх дзяўчат падзеляць на шэсць камандаў — "Нявесты-Ундзіны", "Нявесты-Арыстакраткі", "Галівудскія дзівы", "Нявесты-Трапіканкі", "Нявесты-Імператрыцы". Упершыню сёлета ў праекце прыме ўдзел каманда "NEW-весты", якая складаецца з выдатных прадстаўніц СМІ. ПОЎНЫ АБЗАЦ
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мексіцы матадор спалохаўся быка і збег з арэны, пераскочыўшы праз загараджальнае збудаванне. Неўзабаве пасля таго як 22-гадовы Крысціян Эрнандэс пакінуў арэну, ён... |
|