Чытаць — гэта модна!. 21.by

Чытаць — гэта модна!

16.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У рамках сацыякультурнага праекта "Чытаць — гэта модна!" у рознічнай кнігагандлёвай сетцы ААТ "Белкніга" пры падтрымцы выдавецтва "Харвест" стартавала серыя акцый, скіраваных на прыцягненне ўвагі чытацкай аўдыторыі да кнігі у час летніх адпачынкаў і школьных канікулаў. Пра гэта журналісту "Звязды" паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі нашай краіны.

Так, у сталічнай краме "Дом кнігі "Светач" і маладзечанскай кнігарні "Спадчына-М" праходзіць акцыя "Чамаданны настрой", падчас якой пакупніку пры набыцці двух мастацкіх выданняў трэцяя кніга ўручаецца ў падарунак.

У сталічных крамах "Кніжная скарбонка" і "Кнігарня пісьменніка" ў рамках акцыі "На канікулы з падарункам" бацькам пры набыцці дзвюх дзіцячых кніг будзе ўручацца бясплатна трэцяя кніга, таксама разлічаная на дзіцячую аўдыторыю.

У крамах "Кнігачэй" і кнігарні " Эўрыка" (Мінск), а таксама ў жодзінскім "Кніжным свеце" ў ходзе акцыі "Усё па 8000 рублёў" увазе пакупнікоў будзе прапанаваны шырокі асартымент мастацкіх выданняў. Акцыя будзе доўжыцца да 15 жніўня, дадалі ў міністэрстве.

Надзея НІКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рамках сацыякультурнага праекта "Чытаць — гэта модна!" у рознічнай кнігагандлёвай сетцы ААТ "Белкніга" пры падтрымцы выдавецтва "Харвест"...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика