Міліцыянер-браканьер патрапіў у СІЗА
16.06.2010
—
Новости Общества
|
А не шкодзь! Работнікі Бярозаўскай міжрайінспекцыі падчас сумесных аператыўных мерапрыемстваў з супрацоўнікамі УКДБ па Брэсцкай вобласці паблізу вёскі Лявошкі Бярозаўскага раёна спынілі для праверкі аўтамабіль "Мерседэс-123" пад кіраўніцтвам работніка Бярозаўскага РАУС. Падчас агляду аўтамашыны была знойдзеная скрадзеная сажалкавая рыба (карп, таўсталобік) агульнай вагой 174 кілаграмы і мокрыя сеткі агульнай даўжынёй 441 метр. Апошнія канфіскаваныя, рыба вернутая ў рыбгас "Сялец". Парушальнікі, а ў салоне акрамя вадзіцеля быў яшчэ машыніст кацельні в/ч 55782, былі змешчаныя ў СІЗА УКДБ па Брэсцкай вобласці. У дачыненні да аднаго з іх заведзена крымінальная справа за злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненае з карыслівай ці асабістай зацікаўленасці. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Работнікі Бярозаўскай міжрайінспекцыі падчас сумесных аператыўных мерапрыемстваў з супрацоўнікамі УКДБ па Брэсцкай вобласці паблізу вёскі Лявошкі Бярозаўскага... |
|