Выйшаў з кабінета, вярнуўся — абакралі.... 21.by

Выйшаў з кабінета, вярнуўся — абакралі...

16.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Малады чалавек, жыхар Гродна, рэгулярна наведваў розныя арганізацыі і ўстановы абласнога цэнтра, пасля чаго бестурботныя грамадзяне заставаліся без сваёй маёмасці. А супрацоўнікі міліцыі слухалі ад іх адно і тое ж: "Выйшаў з кабінета, вярнуўся — абакралі", паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Ідэнтычны почырк здзяйснення крадзяжоў даваў падставы меркаваць, што ва ўсіх выпадках арудуе адзін зламыснік. Яго сышчыкі вызначылі па адбітку пальца. Аказалася, што гэта той самы хлопец, які ўжо мае вопыт падобных злачынстваў — 36 даказаных эпізодаў і два гады знаходжання ў папраўчай калоніі строгага рэжыму. Напрыканцы студзеня сёлетняга года ён вызваліўся з-за кратаў і ... зноў за старое. Устаноўлена больш за дваццаць новых фактаў незаконнага папаўнення ўласнага кашалька, украдзеная маёмасць ацэньваецца на суму каля дзесяці мільёнаў рублёў.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

За адзін дзень — пяць тапельцаў

На Брэстчыне 12 чэрвеня ў розных раёнах вобласці ўтапілася 5 чалавек.

Самым маладым быў 17-гадовы жыхар в. Навасёлкі Кобрынскага раёна, а ў возеры Свяцілаўскае, што ў Баранавічах, знайшлі мёртвай 82-гадовую пенсіянерку. Астатнія тапельцы былі маладымі людзьмі ад 28 да 36 гадоў. У наступныя дні (13 і 14 чэрвеня) у вобласці ўтапіліся яшчэ 6 чалавек.

Пабывалі ў палатцы, зазірнулі ў вагончык...

За адну ноч на беразе возера Белае, што каля Белаазёрска, невядомыя абакралі турыстаў. З палаткі былі выкрадзеныя дарагія мабільнікі і тэлевізар, а з турыстычнага вагончыка зніклі прадукты і спінінгі.

Устаноўлена, што ў палатцы пабываў 45-гадовы беспрацоўны, а ў вагончык зазірнулі двое вучняў сярэдняй школы — усе мясцовыя жыхары.

Сымон Свістуновіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Малады чалавек, жыхар Гродна, рэгулярна наведваў розныя арганізацыі і ўстановы абласнога цэнтра, пасля чаго бестурботныя грамадзяне заставаліся без сваёй...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика