Напісанае — застанецца. 21.by

Напісанае — застанецца

16.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Напісанае — застанецца.

Учора амаль 67 тысяч абітурыентаў здалі свой першы цэнтралізаваны іспыт — па беларускай мове.

Чэргаў і ажыятажу ля ўваходу ў галоўны корпус БНТУ гэтым разам не было. Юнакі і дзяўчаты на інфармацыйных стэндах знаходзілі спісы абітурыентаў і высвятлялі нумар аўдыторыі, пакавалі рэчы ў падрыхтаваныя арганізатарамі пакеты і па дакументах уваходзілі ў корпус.— А сок пранесці можна? — спрабаваў змякчыць для сябе правілы юнак у жоўтай майцы.— Вам прапануюць ваду, а таксама дадуць неабходную колькасць паперы для чарнавікоў, — не пакінула яму шанцаў дзяўчына-арганізатар.Пра тое, што іспыты пачаліся, праз нейкі час нагадвалі хіба “групы падтрымкі”, якія расселіся на лаўках чакаць заканчэння тэсціравання і з’яўлення сваіх абітурыентаў.За абітурыентку БНТУ, выпускніцу Ярэміцкай школы-сада Карэліцкага раёна Юлю Крэнь хваляваліся ўтраіх — бацькі Ірына і Алег і старшая сястра, студэнтка лінгвістычнага ўніверсітэта Вольга.— Юля марыць вучыцца ў БНТУ, таму здаваць іспыты захацела менавіта ў гэтай ВНУ, — тлумачыць бацька. — Мы падтрымліваем дачок, бо яны ў нас старанныя, абедзве залатыя медалісткі.Сёлета на ўсе прадметы цэнтралізаванага тэсціравання зарэгістравалася больш як 172 тысячы чалавек. Яны напішуць каля 479 тысяч тэстаў.Падрыхтоўка адказных за правядзенне тэсціравання пачалася яшчэ зімой, паведаміла ўчора журналістам начальнік упраўлення Камітэта дзяржкантролю, кіраўнік рабочай міжведамаснай камісіі па кантролю за ўступнай кампаніяй Ала Мікалуцкая. На мінулым тыдні камісіі КДК праверылі, як навучальныя ўстановы падрыхтаваліся да тэсціравання. У нядзелю пачалася дастаўка закадзіраваных пакетаў з бланкамі ў рэгіёны краіны, учора раніцай дакументы паступілі ў сейфы мінскіх пунктаў правядзення іспытаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора амаль 67 тысяч абітурыентаў здалі свой першы цэнтралізаваны іспыт — па беларускай мове.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика