Гранічных тэрмінаў для завяршэння будаўніцтва садовых домікаў не існуе
17.06.2010
—
Новости Общества
|
У пачатку восені ўступаюць у сілу нормы закона, якія датычацца дапаўненняў і змяненняў у Кодэкс Беларусі аб зямлі. Чытачы нашага выдання папрасілі патлумачыць гэты дакумент. У горадзе для абслугоўвання жылога дома максімальны памер зямельнага ўчастка складае 15 сотак, у сельскай мясцовасці — да 25 сотак зямлі. Як растлумачыў нам намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі Андрэй Гаеў, згодна з новымі нормамі кодэкса, калі грамадзянамі набываюцца жылыя дамы на зямельных участках большых памераў, то плошчу лішкаў зямлі можна будзе аформіць новаму ўласніку дома ў часовае карыстанне для агародніцтва. Удакладняюцца пытанні атрымання ў спадчыну зямельных участкаў, на якіх знаходзяцца жылыя дамы. Ужо ў верасні зямельны ўчастак з правам пажыццёвага валодання атрымаюць у спадчыну тыя асобы, якім адпісаны ў спадчыну жылы дом. Згодна з новай рэдакцыяй Кодэкса аб зямлі прадугледжана канфіскацыя зямельнага ўчастка, калі ён працяглы час не выкарыстоўваецца па прызначэнні, напрыклад, для вядзення сельскай гаспадаркі на працягу года, або праз два гады, калі ўчастак быў выдзелены для іншых мэтаў. Асобна нашых чытачоў цікавіць пытанне аб гранічных тэрмінах для завяршэння будаўніцтва садовых домікаў у садаводчых таварыствах. Суразмоўца адзначыў, што нейкіх канкрэтных тэрмінаў наконт будаўніцтва такога часовага жылля ў заканадаўстве не прадугледжана. Галоўнае, каб садаводы пастаянна займаліся ўпарадкаваннем зямлі і выкарыстоўвалі ўчастак згодна з функцыянальным прызначэннем. Сяргей КУРКАЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пачатку восені ўступаюць у сілу нормы закона, якія датычацца дапаўненняў і змяненняў у Кодэкс Беларусі аб зямлі. Чытачы нашага выдання папрасілі патлумачыць...
|
|