Жудасная знаходка ў аэрапорце
19.06.2010
—
Новости Общества
|
У аэрапорце сталіцы Арканзаса Літл-Рок знайшлі кантэйнер, у якім знаходзілася каля 60 чалавечых галоў. Службоўцы аэрапорта звярнулі ўвагу на кантэйнер з-за адсутнасці на ім патрэбных налепак для перасылання. Супрацоўнікі службы бяспекі аэрапорта і следчыя органы павінны будуць высветліць, ці з'яўляўся груз чалавечых галоў нелегальным, ці яго транспартаванне адбывалася ў рамках замовы матэрыялаў для медыцынскага даследавання. Па словах мясцовага каранера, у Арканзасе неаднаразова фіксаваліся выпадкі ценявога гандлю часткамі чалавечых целаў. У той жа час, па заяве прадстаўнікоў тэхаскай кампаніі Medtronіc, якой прызначаўся груз, перасыланне падобных грузаў з'яўляецца звычайнай практыкай. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аэрапорце сталіцы Арканзаса Літл-Рок знайшлі кантэйнер, у якім знаходзілася каля 60 чалавечых галоў. Службоўцы аэрапорта звярнулі ўвагу на кантэйнер з-за... |
|