Насельніцтва Украіны скарацілася
19.06.2010
—
Новости Общества
|
Насельніцтва Украіны ў 2010 годзе скарацілася да 45 мільёнаў чалавек. Паводле гэтых звестак, толькі ў мінулым красавіку жыхароў Украіны стала менш на 17 тысяч чалавек. 31 мільён чалавек жыве ва Украіне ў гарадах, сельскае насельніцтва складае 14 мільёнаў чалавек. Па прагнозах ААН, калі дынаміка змяншэння насельніцтва захаваецца, то да 2030 года ўкраінцаў будзе 39 мільёнаў. Раней у дэмаграфічнай справаздачы ААН паведамляла, што ва Украіне самы нізкі ў свеце натуральны прырост насельніцтва. У 1992-м — першым годзе незалежнасці — колькасць насельніцтва Украіны складала больш за 53 мільёны чалавек. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Насельніцтва Украіны ў 2010 годзе скарацілася да 45 мільёнаў чалавек. Паводле гэтых звестак, толькі ў мінулым красавіку жыхароў Украіны стала менш на 17 тысяч чалавек. |
|