Улады працягваюць ціск на Саюз палякаў
21.06.2010
—
Новости Общества
|
Адноўленая крымінальная справа ў дачыненні да старшыні Івянецкага аддзялення Саюза палякаў Беларусі Тарэсы Собаль. Справа была зачыненая ў сувязі з сышоўшым тэрмінам даўнасці, аднак міліцыянты па загадзе пракуратуры яе аднавілі, а Тарэсе Собаль забаранілі пакідаць межы краіны.Тарэса Собаль не лічыць сябе вінаватай і перакананая, што аднаўленне справы — не што іншае, як ажыццяўленне супраць яе псіхалагічнага ціску з мэтай запалохвання. У свой час крымінальная справа была ўзбуджаная супраць Тарэсы Собаль па артыкуле «злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі». У 2004 годзе яна, як і некалькі іншых актывістаў Саюза палякаў, атрымала ад кіраўніка арганізацыі Тадэвуша Кручкоўскага матэрыяльную дапамогу, якая і выклікала зацікаўленасць праваахоўных органаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адноўленая крымінальная справа ў дачыненні да старшыні Івянецкага аддзялення Саюза палякаў Беларусі Тарэсы Собаль. |
|