Патрабаванні галадоўкі Аўтуховіча часткова выкананыя
22.06.2010
—
Новости Общества
|
Трымаючы галадоўку, Мікалай Аўтуховіч дамогся сустрэчы з намеснікам начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі. Пра гэта Еўрарадыё распавёў адвакат вязня Павел Сапелка:Сапелка: "Аўтуховічу паабяцалі сустрэчу з намеснікам начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў. Гэтая сустрэча мусіць адбыцца заўтра".
Раней Аўтуховіч звяртаўся да чыноўніка з пісьмовай заявай, у якой прасіў медыцынскай дапамогі. У вязня баляць зубы, яму неабходнае пратэзаванне. Але ў Дэпартаменце выканання пакаранняў гэта зварот ігнаравалі. На думку Аўтуховіча, папера ўвогуле не пакідала сценаў следчага ізалятара на вуліцы Валадарскага, дзе трымаюць вязня. Таму 5 дзён таму, 16 чэрвеня ён абвясціў галадоўку. Па словах сп. Сапелкі, стан здароўя Аўтуховіча здавальняючы, хаця першыя наступствы галадоўкі ўжо адчуваюцца. У вязня круціцца і баліць галава, непакоіць страўнік. Дарэчы, гэта ўжо не першая галадоўка палітвязня. У 2009 годзе ён галадаў за кратамі больш за 90 дзён, яго здароўе вельмі пагоршылася. За гэты час ён згубіў 30 кілаграмаў вагі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трымаючы галадоўку, Мікалай Аўтуховіч дамогся сустрэчы з намеснікам начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі. Пра гэта Еўрарадыё распавёў... |
|