Пад Дзяржынскам сухотнікі абвясцілі галадоўку
24.06.2010 17:31
—
Новости Общества
|
У Волкавічах пад Дзяржынскам пацыенты шпіталя закрытага тыпу абвясцілі галадоўку. Яны патрабуюць ад адміністрацыі ўстановы стварыць для іх нармальныя ўмовы. У шпіталі лекуюцца хворыя на сухоты. Адзін з галадоўнікаў паведаміў Радыё «Свабодзе», што канфлікт цягнецца даўно, а 23 чэрвеня міліцыянты збілі некалькі чалавек. Хворыя кажуць, што не маюць магчымасці набыць элементарныя рэчы асабістай гігіены, іх пазбаўляюць прагулак і абмяжоўваюць перамяшчэнне па тэрыторыі. Галадоўнікі кажуць, што прычынай сённяшняй акцыі сталі ўчорашнія паводзіны адміністрацыі шпіталя. Тады хворых зачынілі ў пакоі, дзе знаходзяцца побытавае абсталяванне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Волкавічах пад Дзяржынскам пацыенты шпіталя закрытага тыпу абвясцілі галадоўку. Яны патрабуюць ад адміністрацыі ўстановы стварыць для іх нармальныя ўмовы.У... |
|