Клецкая пракуратура вынесла папярэджанне выдаўцу хрысціянскай газеты «Апостальскі ветразь». 21.by

Клецкая пракуратура вынесла папярэджанне выдаўцу хрысціянскай газеты «Апостальскі ветразь»

25.06.2010 22:01 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


25 чэрвеня Клецкая раённая пракуратура вынесла афіцыйнае папярэджанне Алегу Нікуліну, выдаўцу хрысціянскай газеты «Апостальскі ветразь», якая выходзіла накладам 299 асобнікаў.

Як паведаміў прэсавай службе БХД Алег Нікулін, у тэксце папярэджання ўказана, што ён парушыў арт. 1 пп. 5, 26, арт. 17, п. 1 і арт. 32 Закона аб СМІ.

Паводле Алега Нікуліна, пракурор Алег Карабкоў папярэдзіў яго, што выданнем газеты, нават маланакладнай, могуць займацца выключна юрыдычныя асобы.

Юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец патлумачыў, што ў адпаведнасці з Законам аб СМІ, дадзенае патрабаванне не распаўсюджваецца на выданні, наклад якіх не перавышае 299 асобнікаў. «Гэта вынікае з аналізу Закона, які мы правялі пасля таго, як пракуратуры ў некалькіх гарадах выносілі аналагічныя папярэджанні» — кажа юрыст.

У выданні асвятляліся выключна пытанні рэлігійнага жыцця.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25 чэрвеня Клецкая раённая пракуратура вынесла афіцыйнае папярэджанне Алегу Нікуліну, выдаўцу хрысціянскай газеты «Апостальскі ветразь», якая выходзіла накладам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика