Віцебск. Сяргей Каваленка, Барыс Хамайда. 21.by

Віцебск. Сяргей Каваленка, Барыс Хамайда

26.06.2010 14:58 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра затрыманьне паведаміла маці актывіста, Лідзія Каваленка. Сына затрымалі на яе вачох.

Сяргея Каваленку вінавацяць у тым, што ён абражаў міліцыянтаў. Пра гэта сёньня паведамілі ягонай маці, спадарыні Лідзіі, калі яна патэлефанавала ў абласную ўправу МУС.

Лідзія Каваленка распавяла, як учора, 26 чэрвеня, каля 6-й вечара яна разьвіталася зь Сяргеем. Ён спусьціўся ў падземны пераход на Маскоўскім праспэкце, бо зьбіраўся ісьці дахаты. Спадарыня Лідзія заўважыла, што сьледам за ім спусьціліся некалькі супрацоўнікаў міліцыі, якія датуль сядзелі ў службовай машыне непадалёк.

Сяргей не зьявіўся дома ні вечарам, ні ноччу. Таму сёньня маці патэлефанавала ў міліцыю.

У тое, што яго затрымалі за абразу міліцыянтаў, спадарыня Лідзія ня верыць. Яна мяркуе, што яго затрымалі прэвэнтыўна — каб у горадзе не было бел-чырвона-белых сьцягоў падчас масавых мерапрыемстваў, бо ў Віцебску ўчора і сёньня адзначаюць Дзень гораду.

Пакуль Сяргей Каваленка знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Дарэчы, падчас сьвяткаваньняў Дня Перамогі яго таксама ўтрымлівалі пад вартай у гэтай ўстанове, затрымаўшы напярэдадні нібыта за нецэнзурную лаянку ў грамадзкім месцы.

Учора быў затрыманы таксама і віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда, які распаўсюджваў у цэнтры Віцебску незалежную прэсу.

Каля гадзіны ён знаходзіўся ў Чыгуначным РАУС, але потым яго адпусьцілі, так і не патлумачыўшы ні прычынаў затрыманьня, ні падставаў для нечаканага вызваленьня. Адзінае, што параілі яму ў пастарунку — гэта каб апазыцыянэр не стаяў пад сваім бел-чырвона-белым парасонам падчас гарадзкіх мерапрыемстваў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра затрыманьне паведаміла маці актывіста, Лідзія Каваленка. Сына затрымалі на яе вачох. Сяргея Каваленку вінавацяць у тым, што ён абражаў міліцыянтаў. Пра гэта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика