З 1 ліпеня НЗ на працоўным месцы праз п’янства будуць прызнавацца невытворчымі
28.06.2010 16:02
—
Новости Общества
|
У Беларусі з 1 ліпеня няшчасныя выпадкі на працоўным месцы праз п’янства будуць прызнавацца невытворчымі. Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Анатоль Пятровіч Садоўнічы
падчас online‑канферэнцыі «Надзвычайнае здарэнне на вытворчасці: расследаванне і правы пацярпелых», якая праходзіць сёння адначасова на сайтах БЕЛТА і Мінпрацы. Садоўнічы адзначыў, што пастановай Савета Міністраў ад 19 красавіка 2010 г. №579 унесены змяненні і дапаўненні ў Правілы расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў. Змены закранулі як тэрміналогію, тэрміны правядзення расследавання, так і некаторыя падыходы да самога расследавання. У прыватнасці, з 1 ліпеня гэтага года (дата ўступлення ў сілу пастановы ўрада) будуць прызнавацца невытворчымі няшчасныя выпадкі, якія адбыліся пры абставінах, калі адзінай прычынай пашкоджання здароўя пацярпелага было яго знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, пацверджаным дакументам, выдадзеных ва ўстаноўленым парадку арганізацыяй аховы здароўя. На сённяшні дзень такія няшчасныя выпадкі са смяротным зыходам прызнаюцца вытворчымі. Істотныя змены закранулі таксама і няшчасныя выпадкі з работнікамі, якія накіроўваюцца ў службовыя камандзіроўкі, дадаў кіраўнік дэпартамента дзяржінсмпекцыі працыю. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі з 1 ліпеня няшчасныя выпадкі на працоўным месцы праз п’янства будуць прызнавацца невытворчымі. Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамента дзяржаўнай...
|
|