Баль у Прэзідэнта. Сёння 270 лепшых выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў будуць ушаноўваць у Палацы Рэспублікі
29.06.2010
—
Новости Общества
|
Як паведамляюць ва ўпраўленні сацыяльнай і выхаваўчай работы Міністэрства адукацыі, на баль з’едуцца выпускнікі з усіх ВНУ краіны. Плануецца, што спачатку дэлегацыі з рэгіёнаў наведаюць Нацыянальную бібліятэку, а потым пройдзе цырымонія ўскладання кветак да манумента Перамогі. Выпускнікі сустрэнуцца з кіраўніцтвам профільных міністэрстваў і ведамстваў, напрыклад, з 28 выпускнікамі ВНУ Міністэрства адукацыі сустрэнецца міністр Аляксандр Радзькоў. Баль, які адбудзецца ўвечары, наведае кіраўнік дзяржавы — па традыцыі ён уручыць дыпломы за поспехі ў вучобе і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці дзесяці маладым спецыялістам. Імпрэза не абыдзецца без выканання студэнцкага гімна “Gaudeamus” і выпускнога вальса. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамляюць ва ўпраўленні сацыяльнай і выхаваўчай работы Міністэрства адукацыі, на баль з’едуцца выпускнікі з усіх ВНУ краіны.
|
|