Больш за 50 новых рэдакцый, каля 20 новых выданняў. 21.by

Больш за 50 новых рэдакцый, каля 20 новых выданняў

29.06.2010 09:43 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Такі вынік паўгадовай працы праекта "Моладзевая акцыя мультымедыяў" у Беларусі.

Мінулай зімою польскі фонд "Новыя медыя" запусціў працу беларускамоўных варыянтаў рэсурсаў mammedia.org і elekcyi.org, якія паралельна існуюць на польскай і ўкраінскай мовах. З гэтага часу каардынатары праекту пачалі актыўную інфармацыйную кампанію, каб прыцягнуць як мага больш зацікаўленай моладзі для выкарыстання створаных магчымасцяў ў сваіх мэтах. А канкрэтна – выкарыстоўваць тэарэтычныя журналісцкія матэрыялы партала elekcyi.org і практычную частку рэсурса mammedia.org для стварэння сваіх уласных віртуальных рэдакцый і газет.

Такім чынам дадзеныя інтэрнэт-рэсурсы дапамаглі і дапамагаюць у простай і цікавай форме кожнаму карыстальніку стварыць свае ўласныя газеты. Спрашчаецца гэтая задача таксама і для ўстаноў адукацыі, грамадскіх арганізацый, аб’яднанняў і розных суполак, якія раней не ведалі як зрабіць сваё выданне, альбо не мелі магчымасцяў рабіць яго ў якаснай і сучаснай форме.

З 1 красавіка стартаваў конкурс "МАМ фармат" на лепшую газету створаную і выкладзеную на сайце mammedia.org. Гэтымі днямі вызначыліся яго пераможцы:

1 месца - газета "Скарбонка падзей" гімназіі г. Крычаў.

Газета была прызнаная лепшай у намінацыях: лепшая газета, лепшае валоданне рэсурсам mammedia.org, лепшая прэзентацыя школы ў газеце, лепшая прэзентацыя свайго населенага пункта.

2 месца - газета "Волонтерский вестник" Берасцейскага абласнога валанцёрскага савета з г. Лунінец.

Газета адзначана ў намінацыях: лепшая рэдакцыя, лепшае фота, лепшы рэпартаж. Клецкага сельскагаспадарчага ліцэя.

3 месца - газета "Юность" Клецкага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя.

Выданне перамагло ў намінацыях: лепшы фотарэпартаж, лепшае эсэ.

З усімі працамі-пераможцамі можна пазнаёміцца па спасылцы mammedia.org/paper/.

Тым часам кожны жадаючы таксама мае магчымасць паспрабаваць свае сілы ў выдавецкай дзейнасці і запачаткаваць свой уласны самвыдат. Для гэтага трэба толькі зарэгістравацца на сайце mammedia.org ды азнаёміцца з усімі магчымасцямі рэсурса на іншым сайце elekcyi.org.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такі вынік паўгадовай працы праекта "Моладзевая акцыя мультымедыяў" у Беларусі.Мінулай зімою польскі фонд "Новыя медыя" запусціў працу беларускамоўных варыянтаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика