Сёння ў Мінску пройдзе рэспубліканскі баль выпускнікоў
29.06.2010 12:27
—
Новости Общества
|
Рэспубліканскі баль выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў адбудзецца сёння ўвечары ў Палацы рэспублікі. Запрашэнне на сустрэчу з кіраўніком дзяржавы атрымалі 270 лепшых выпускнікоў з усіх беларускіх ВНУ.
10 маладых людзей за выдатныя поспехі ў вучобе, прыкладныя паводзіны і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці сваёй навучальнай установы атрымаюць Падзяку з рук Аляксандра Лукашэнкі. А раніцай рэгіянальныя дэлегацыі выпускнікоў і дэлегацыя выпускнікоў сталічных ВНУ наведаюць Нацыянальную бібліятэку Беларусі, дзе сфатаграфуюцца побач з помнікам славутаму беларускаму асветніку Францыску Скарыне. Затым яны ўскладуць кветкі да манумента на плошчы Перамогі. У другой палове дня лепшых прадстаўнікоў вышэйшай школы ў сценах галоўнага адукацыйнага ведамства чакае сустрэча з міністрам адукацыі нашай краіны Аляксандрам Радзьковым. 28 выпускнікоў ВНУ будуць узнагароджаныя Граматамі Міністэрства адукацыі. Звязда Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэспубліканскі баль выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў адбудзецца сёння ўвечары ў Палацы рэспублікі. Запрашэнне на сустрэчу з кіраўніком дзяржавы...
|
|