У ліпені Беларусь і Расія могуць падпісаць пагадненне аб АЭС. 21.by

У ліпені Беларусь і Расія могуць падпісаць пагадненне аб АЭС

30.06.2010 12:25 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У ліпені Беларусь і Расія могуць падпісаць пагадненне аб падрыхтоўцы персаналу і будаўніцтве беларускай АЭС. Пра гэта паведаміў першы віцэ‑прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка,

выступаючы 30 чэрвеня на сумесным пасяджэнні дзвюх палат Нацыянальнага сходу.

«Цяпер мы знаходзімся на стадыі абмеркавання і выхаду на падпісанне пагаднення аб навучанні персаналу і будаўніцтве АЭС. Я спадзяюся, што ў ліпені будзе магчымасць яго падпісання», — сказаў Сямашка.

Паводле яго слоў, да 1 ліпеня 2011 года ўжо плануецца пачаць бетонныя работы на месцы будаўніцтва станцыі.

Сямашка нагадаў пра абяцанне, дадзенае прэм’ер‑міністрам РФ Уладзімірам Пуціным, аб тым, што Расія выдзеліць крэдытную лінію, калі беларуская АЭС будзе будавацца паводле расійскага ўзору.

«Гэта ўзаемавыгадны праект», — падкрэсліў першы віцэ‑прэм’ер Беларусі.


Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ліпені Беларусь і Расія могуць падпісаць пагадненне аб падрыхтоўцы персаналу і будаўніцтве беларускай АЭС. Пра гэта паведаміў першы віцэ‑прэм’ер Беларусі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика