Марыя Шарапава прыехала на Гомельшчыну
30.06.2010 16:26
—
Новости Общества
|
Вядомая расійская тэнісістка, 17‑я ракетка свету Марыя Шарапава, якая завяршыла свой удзел ва Уімблдонскім турніры, прыляцела 30 чэрвеня з Вялікабрытаніі ў Гомель. У якасці пасла добрай волі Праграмы развіцця ААН яна наведае тэрыторыі, што пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Шарапава прыбыла ў Гомель чартэрным рэйсам разам з кіраўніком прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі і ва Украіне Жазэ Мануэлем Пінту Тэйшэйрам. Як паведаміў БелаПАН каардынатар інфармацыйнай дзейнасці ПРААН у Беларусі Уладзіслаў Хількевіч, у Гомельскай вобласці дабрачынны фонд Марыі Шарапавай дапамог прафінансаваць шэраг праектаў ПРААН, арыентаваных на моладзь. Паводле інфармацыі прэс‑службы Гомельскага аблвыканкама, візіт спартсменкі пачнецца з наведвання горада Чачэрска, дзе запланавана яе сустрэча з прадстаўнікамі раённай выканаўчай улады. Шарапава азнаёміцца з праектам «Хварэць не страшна», які рэалізоўваецца за яе сродкі ў Чачэрскай цэнтральнай раённай бальніцы — тут выкарыстоўваецца тэрапеўтычны падыход да барацьбы са стрэсам. Затым госця наведае цэнтр дзіцячай творчасці, дзе дзеці вывучаюць экалогію і ўдзельнічаюць у добраўпарадкаванні горада ў межах прафінансаванага спартсменкай праекта «Экалогія душы». 1 чэрвеня ў Гомелі ў Белай гасцёўні палаца Румянцавых і Паскевічаў Шарапава сустрэнецца з атрымальнікамі стыпендыі заснаванага ёю фонду, а пасля дасць майстар‑клас па тэнісе. Вядомая расіянка стала паслом добрай волі ПРААН у 2007 годзе. Яе роля заключаецца ў садзейнічанні дасягненню Мэтаў развіцця тысячагоддзя з акцэнтам на актывізацыю аднаўлення тэрыторый, што пацярпелі ад чарнобыльскай аварыі. У партнёрстве з ПРААН фонд Марыі Шарапавай аказаў падтрымку сямі праектам, якія арыентуюцца на моладзь і рэалізаваныя ў пацярпелых рэгіёнах Беларусі, Расіі і Украіны. Фонд таксама фінансуе ў Беларусі праграму стыпендый для студэнтаў, выхадцаў з забруджаных радыенуклідамі раёнаў. «Я заўсёды марыла зрабіць свой унёсак у працэс аднаўлення рэгіёну, з якім у мяне асабістая сувязь, — заяўляла раней Марыя Шарапава, якая мае сямейныя карані ў Гомелі. — Даванне маладым людзям інструментаў, неабходных для дасягнення іх мары, — гэта добры спосаб пераадолення спадчыны Чарнобыля. Дапамагчы людзям навучыцца дапамагаць самім сабе — гэта сутнасць місіі ПРААН, і я з нецярпеннем чакаю магчымасці на свае вочы ўбачыць вынікі». *** Марыя Шарапава нарадзілася ў 1987 годзе ў горадзе Нягань у Сібіры, куды яе бацькі пераехалі з Гомеля пасля чарнобыльскай катастрофы. Пражыўшы два гады ў Нягані, сям’я перабралася ў Сочы. У 1995 годзе Шарапава пакінула Расію, каб займацца тэнісам у ЗША. У 2004 годзе яна выйграла свой першы турнір Вялікага Шлема ва Уімблдоне і была прызнана гульцом года па версіі Жаночай тэніснай асацыяцыі. У 2006 годзе Марыя стала пераможніцай Адкрытага чэмпіянату ЗША, а ў 2008‑м — выйграла Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вядомая расійская тэнісістка, 17‑я ракетка свету Марыя Шарапава, якая завяршыла свой удзел ва Уімблдонскім турніры, прыляцела 30 чэрвеня з Вялікабрытаніі ў...
|
|