У першым чытанні прыняты законапраект . 21.by

У першым чытанні прыняты законапраект

30.06.2010 17:33 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Беларусі прыняла 30 чэрвеня ў першым чытанні законапраект «Аб аўтарскім праве і сумежных правах».

Выступаючы перад дэпутатамі, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Ігар Войтаў адзначыў, што праект закона скіраваны на павышэнне эфектыўнасці функцыянавання сістэмы аховы і рэалізацыі аўтарскіх і сумежных правоў, дасягненне балансу інтарэсаў аўтара (праваўладальнікаў), грамадства і дзяржавы.

Дакумент прадугледжвае ўдасканаленне службовых здабыткаў і сістэмы свабоднага выкарыстання аб’ектаў аўтарскага права і сумежных правоў, развіццё дагаворных адносін у рамках аўтарскага і ліцэнзійнага дагавораў, дагаворы выключнага права і дагаворы‑замовы аб стварэнні і выкарыстанні аб’ектаў аўтарскага права і сумежных правоў. Важнае месца ў праекце закона адведзена пытанням рэгулявання адносін у сферы калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі аўтараў. Прадугледжана вызначэнне прававога статусу і паўнамоцтваў арганізацый па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі.

Законапраектам уводзяцца таксама новыя правы ў дачыненні да камп’ютэрных праграм, у тым ліку права на іх устаноўку і запуск. Будзе ўведзена права і на недатыкальнасць аўтарскіх твораў. Гэта азначае, што без згоды аўтара не дапускаецца ўнясенне ў яго твор якіх‑небудзь змяненняў, скарачэнняў і дапаўненняў. Аўтар мае права пярэчыць супраць любога скажэння свайго твору ці іншага замаху, здольнага нанесці шкоду яго гонару і годнасці.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Беларусі прыняла 30 чэрвеня ў першым чытанні законапраект «Аб аўтарскім праве і сумежных правах». Выступаючы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика