АБЗАЦ
01.07.2010
—
Новости Общества
|
Пляцоўкі для заняткаў экстрэмальнымі відамі спорту плануецца стварыць у кожным мікрараёне Мінска, паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні Мінгарвыканкама Міхаіл Ціцянкоў. У першую чаргу яны размесцяцца ў спальных мікрараёнах, а таксама ў парку Горкага і іншых месцах адпачынку. Паблізу вёскі Бакуны ў Гродзенскім раёне 29 чэрвеня супрацоўнікі міліцыі і памежнікі выявілі самую буйную сёлета плантацыю дзікарослага маку. 8 гектараў маку знаходзіліся ў памежнай зоне. Расліны масай 2,5 тоны спаленыя. Прыкмет таго, што плантацыя створана штучна, не выяўлена. У Літве былыя супрацоўнікі сакрэтных структур Савецкага Саюза да канца жыцця не змогуць займаць кіроўныя пасады. Адпаведную папраўку да закона аб люстрацыі ўчора прыняў літоўскі парламент. За прыняцце папраўкі прагаласавала 72 парламентарыі, 8 былі супраць, 10 устрымаліся. У адпаведнасці з прапановай кансерватараў, былыя сакрэтныя супрацоўнікі КДБ, якія не прызналіся ў сваім мінулым Камісіі па люстрацыі, не могуць займаць пасады, на якія прызначае парламент, прэзідэнт, спікер, урад ці прэм'ер-міністр. Такім асобам да канца жыцця забаронена займаць пасады пракурораў, супрацоўнікаў дзяржкантролю і дзяржслужбоўцаў сістэмы ўнутраных справаў. Яны не могуць быць дзяржслужбоўцамі або грамадзянскімі дзяржслужбоўцамі ў сістэме абароны, служыць у войску. ПОЎНЫ АБЗАЦДаішнікі прасвісталі 22 тыс. долараў. Улады Маскоўскай вобласці гатовыя патраціць 22 тыс. долараў на абнаўленне свісткоў для супрацоўнікаў ДІБДР. Рэч у тым, што ў "абсталявання", якім карыстаюцца вартавыя парадку на дарогах, тэрмін эксплуатацыі закончыўся яшчэ 2 гады таму, і міліцыянеры да гэтага часу свішчуць у старыя прыборы. Між тым, свістулькі павінны мець "патрэбны выгляд і афарбоўку, не дэфармавацца, павінны добра адмывацца ад бруду". Тэрмін службы аднаго свістка складае 4 гады. Улады аб'явілі конкурс на выраб атрыбута. У Швецыі наведвальніку Макдоналдса адсеклі палец. Па звестках паліцыі, 22-гадовы мужчына пад'ехаў на машыне да акна Мак-аўто, калі рэстарацыя ўжо зачынілася. Супрацоўнік рэзка апусціў засаўку акна, якая адсекла кліенту фалангу. Прадстаўніца Макдоналдс у сваю чаргу заявіла, што "пасля закрыцця рэстарана да акна пад'ехаў п'яны мужчына, які паводзіў сябе агрэсіўна і няветліва". Пацярпеламу выклікалі хуткую дапамогу, аперацыя па ўзнаўленні пальца прайшла паспяхова. У ЗША адбыўся казусны выпадак, пры якім мужчына трапіў пад колы ўласнага аўто, прыведзенага ў рух сабакам. 43-гадовы Крыстофер Бішоп вырашыў адрамантаваць свой пікап Ford і залез пад машыну — у яго было падазрэнне, што там нешта працякае. У гэты час рухавік працаваў, а рычаг пераключэння хуткасці быў у нейтральным становішчы. Гаспадар дзверцы машыны не зачыніў, і яго сабака, які быў зацікаўлены ў паездцы, заскочыў у салон. Пры гэтым бульдог выпадкова прымусіў пікап пачаць рух. Гаспадара пад машынай ледзь не раздушыла, але амерыканец цудам змог пазбегнуць сур'ёзных пашкоджанняў. Яму яшчэ ўдалося спыніць Ford да яго сутыкнення з агароджай. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пляцоўкі для заняткаў экстрэмальнымі відамі спорту плануецца стварыць у кожным мікрараёне Мінска, паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні... |
|