Урачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе. Жывая відэатрансляцыя
01.07.2010 17:34
—
Новости Общества
|
Звычайна ў гэтыя дні ў Будслаў прыбываюць не толькі пешыя пілігрымы, якіх у мінулым годзе было больш за 2,5 тысячы, але таксама веласіпедныя і аўтобусныя пілігрымкі. Як правіла, удзельнікі свята - гэта не толькі жыхары Беларусі, але і госці з-за мяжы. У мінулым годзе базыліку наведалі каля 30 тысяч чалавек. Сёлетнія ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе пройдуць пад дэвізам "Марыя - выбраная дачка Айца Нябеснага". У гэтым годзе ўпершыню будзе весціся прамая відэатрансляцыя з Будслава праз інтэрнэт. Відэатрансляцыя арганізуецца парталам Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Жывую трансляцыю можна глядзець, загрузіўшы ў ваш медыяплэер гэтую спасылку - Трансляцыя ладзiцца ў тэставым рэжыме, магчымыя тэхнічныя няспраўнасці і збоі. Перапрашаем наперад. План святочных мерапрыемстваў у Будславе: 1 ліпеня, чацвер 18.00 - святая Імша для пілігрымаў (цэлебруе біскуп Казімір Велікаселец) 20.30 - Акафіст (хор Грэка-каталіцкай Царквы) 21.00 - марыйныя Нешпары 23.00 - святы Ружанец 24.00 - працэсія і святая Імша (цэлебруе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч) 2 ліпеня, пятніца 02.00 - святая Імша паводле грэка-каталіцкага абраду (перад абразом Маці Божай) 04.00 - адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту 05.30 - Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі на польскай мове 06.00 - святая Імша перад абразом Маці Божай 07.30 - святы Ружанец 08.30 - святая Імша на польскай мове ў базыліцы (цэлебруюць арцыбіскуп Варшаўска-Пражскі Хенрык Хосэр і айцы новапрэзбітэры) 10.00 - прэзентацыя Кампендыя ККК на беларускай мове (арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч) і прадукцыі выдавецтва "Про Хрысто" 10.30 - святая Імша (цэлебруюць біскупы Беларусі). Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, працэсія. Гімн Te Deum laudamus. 13.00 - святая Імша на польскай мове (біскуп Антоні Дзям'янка). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожны год цудатворны абраз Маці Божай у Будславе збірае вакол сябе пілігрымаў з усіх куткоў Беларусі, а таксама вернікаў з іншых краін. 1 і 2 ліпеня - урачыстасць...
|
|