У Лідзе з’явяцца бульвар Гедыміна і вуліца Грунвальдская
02.07.2010 02:00
—
Новости Общества
|
У жніўні ў Лідзе (Гродзенская вобласць) пачнецца перайменаванне чатырох вуліцаў: у горадзе з’явяцца вуліцы Грунвальдская і Замкавая, а таксама бульвар Гедыміна і праспект Перамогі.
Як падкрэсліў у сваім інтэрв’ю Лідскаму тэлебачанню Антон Глаўніцкі, намеснік старшыні Лідскага выканкама, гэтае перайменаванне адбываецца дзякуючы зваротам у мясцовыя органы ўлады ад грамадскіх арганізацыяў і партый. Прапанова аб перайменаванні ўжо узгоднена Міністэрствам культуры і аблвыканкамам. З 1 жніўня ў Лідзе пачнуць мяняць шыльды, каб жыхары і госці горада маглі прагуляцца па Замкавай ці бульвары Гедыміна. Вуліца Грунвальдская з’явіцца на участку вуліцы Энгельса, ад Савецкай у Фарнага касцёла да перасячэння з вуліцай Радзюка каля старых каталіцкіх могілак. Вуліца Замкавая зменіць сваё размяшчэнне. Дамы адной з самых старых вуліцаў Замкавай зносяць і вуліца фактычна знікае, каб вызваліць месца для новага возера. Новая прапанова мясцовых уладаў перайменаваць у Замкавую вуліцу частку вуліцы Камсамольскай ад Фарнага касцёла, які на вуліцы Савецкай, да вуліцы Перамогі. Пешаходная вуліца ад аўтавакзала да замка, якую у народзе называюць бульвар Чапаева, прапанавана перайменаваць ў бульвар князя Гедыміна. Таксама ў горадзе з’явіцца праспект Перамогі. Новая дарога, якая будуецца за замкам, з’яднае вуліцу Перамогі і Энгельса. Ад перакрыжавання з вуліцай 8 сакавіка да выхаду на Мінскую трасу і плануецца новы праспект. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У жніўні ў Лідзе (Гродзенская вобласць) пачнецца перайменаванне чатырох вуліцаў: у горадзе з’явяцца вуліцы Грунвальдская і Замкавая, а таксама бульвар Гедыміна і...
|
|