АБЗАЦ. 21.by

АБЗАЦ

02.07.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мінску для забеспячэння транспартнага абслугоўвання святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Беларусі, праца асноўных маршрутаў камунальнага пасажырскага транспарту будзе падоўжаная да паловы чацвёртай гадзіны раніцы 4 ліпеня.

Свята сярэднявечнай культуры "Рыцарскі фэст-2010" адбудзецца 24—25 ліпеня ў Мсціславе. Тут пройдуць навукова-практычная канферэнцыя па гісторыі горада, святочнае тэатралізаванае шэсце, экскурсіі па гістарычных месцах раёна. Будзе канцэрт сярэднявечнай музыкі, дыскатэка і шмат чаго іншага.

За два апошнія месяцы (май-чэрвень) у Беларусі патанулі 144 чалавекі. Як сведчаць спецыялісты, пераважная большасць іх былі ў нецвярозым стане.

ПОЎНЫ АБЗАЦ

Як вядома, АўтаВАЗ аб'явіў конкурс на лепшае імя для новага аўтамабіля кампаніі, пабудаванага на базе Lada Kalіna. Ужо ў першыя гадзіны конкурсу паступіла мноства варыянтаў назвы, аднак, мяркуючы па ўсім, многія з іх так і не ўвойдуць у лік намінантаў. Так, спявак (дарэчы, з беларускімі каранямі) Ігар Карнялюк прапанаваў назваць новыя "Жыгулі" "Крыжовник". Па яго меркаванні, менавіта гэтая ягада ідэальна характарызуе сітуацыю ў расійскім аўтапраме. Ёсць імя "Rjabіna", аднак самае трапнае пакуль, па меркаванні многіх, прыдумаў Дзмітрый Мажэгаў з Пецярбурга: ён прапанаваў назваць машыну Lada Hvatіt.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як вядома, АўтаВАЗ аб'явіў конкурс на лепшае імя для новага аўтамабіля кампаніі, пабудаванага на базе Lada Kalіna. Ужо ў першыя гадзіны конкурсу паступіла мноства...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика