Вялікая Айчынная ў люстэрку сацыялогіі. 21.by

Вялікая Айчынная ў люстэрку сацыялогіі

03.07.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ігар Катляроў, дырэктар Інстытута сацыялогіі НАНБ, доктар сацыялагічных навук, прафесар

Сёння — свята вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі правёў сацыялагічныя даследаванні і агучыў стаўленне беларусаў да Вялікай Перамогі над фашысцкай Германіяй. Выбарка рэспандэнтаў будавалася па квотна-прапарцыянальнай схеме. Выбарачная сукупнасць апытаных прадстаўнікоў розных сацыяльных груп і рэгіёнаў краіны рэпрэзентатыўная, што дазваляе лічыць вынікі сацыялагічнага даследавання дакладнымі, якія адлюстроўваюць думку і ацэначныя меркаванні жыхароў Беларусі.

Сацыёлагі высвятлялі, ці памятаюць жыхары нашай краіны пра падзеі Вялікай Айчыннай Вайны, ці шануюць тых, хто гераічна змагаўся за будучыню Радзімы.

Вынікі даследавання паказалі, што подзвігі нашых дзядоў і прадзедаў не забытыя. Іх помняць і ведаюць! Імі ганарацца! Па імені называюць сваіх дзядоў і прадзедаў, а таксама бабуль і іх сясцёр — удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. З аналізу вынікаў даследавання можна зрабіць выснову, што калі б выпалі беларускім юнакам і дзяўчатам падобныя цяжкія выпрабаванні, яны б змагаліся за сваю Радзіму разам з бацькамі і дзядамі.

Пераважная большасць апытаных жыхароў Беларусі заявілі, што <І>Вялікая перамога Вялікага народа ў Вялікай вайне — гэта галоўная падзея мінулага стагоддзя. Больш за тое, беларускі народ ацэньвае Вялікую Айчынную вайну як сімвал для ўсяго чалавецтва, а яе вынікі і наступствы — як выдатныя ў гісторыі нашай Айчыны і ў сусветнай гісторыі. Гістарычная памяць у Вялікай Айчыннай вайне, перамозе над фашызмам выступае структураўтваральным элементам духоўнага настрою беларускага народа, фактарам яго з'яднання і мабілізацыі на пераадоленне наяўных праблем, на вырашэнне эканамічных, сацыяльных і палітычных задач, якія стаяць перад імі. Перад усімі намі стаіць найважнейшая задача — захаваць гэту памяць у маладога пакалення на доўгія гады, сфарміраваць яе ў падрастаючага пакалення. Забываючы подзвігі сваіх продкаў, чалавек губляе той самы ўнікальны патрыятычны дух, які шануюць і паважаюць ва ўсім свеце. Да той пары, пакуль будзе жыць памяць пра перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, Дзень Перамогі будзе адным з самых вялікіх і шанаваных святаў беларускага народа, а падрастаючыя пакаленні будуць працягваць справу сваіх бацькоў.

На пытанне "З чым з ніжэйпералічанага ў першую чаргу ў вас асацыюецца ўдзел Беларусі і беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне?" амаль палова жыхароў краіны заявіла — гэта вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, свята, якое мы адзначаем сёння. Сярод іншых адказаў рэспандэнты выбралі — масавы партызанскі рух (17,0 %), абарона Брэсцкай крэпасці (11,8 %) і г.д.

Стаўленне беларускага народа да свята Вялікай перамогі вельмі дакладна прасочваецца ў адказах на пытанне: "Ці варта, на вашу думку, захоўваць сувязь найважнейшых дзяржаўных святаў Рэспублікі Беларусь да падзей Вялікай Айчыннай вайны?" 87,7 % жыхароў краіны адказалі — так, паколькі гэта найважнейшая падзея ў гісторыі нашага народа, 2,4 — лічаць, што ў нашай гісторыі ёсць і больш значныя перыяды і падзеі. Трэба асабліва падкрэсліць, што прыкладна таксама думаюць і беларускія юнакі і дзяўчаты. Для 83,2 % з іх перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне — гэта найвялікшая падзея, якую яны ніколі не забудуць.

Сацыёлагі пыталіся: "Якія пачуцці вы адчувалі ў сувязі з 65-годдзем Перамогі нашай краіны над фашысцкай Германіяй?". 43,8 % жыхароў краіны адказалі — пачуццё ўдзячнасці ўдзельнікам вайны, якія выратавалі краіну ад прыгнёту, 31,5 % — пачуццё гонару за краіну, якая перамагла фашызм. Для юнакоў і дзяўчат працэнты яшчэ вышэйшыя — адпаведна — 45,9 % і 33,3 %.

Пераважная большасць грамадзян Рэспублікі Беларусь у цэлым задаволеныя тым, як у Беларусі асвятляюцца падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Прычым 60,8 % атрымліваюць такую інфармацыю са сродкаў масавай інфармацыі, пятая частка — з асабістых гутарак з ветэранамі. Аднак у рэспандэнтаў шмат прэтэнзій да сістэмы адукацыі (школ, ВНУ). Сёння праз яе атрымліваюць інфармацыю пра Вялікую Айчынную вайну толькі 28,5 %, што значна менш, чым тры гады таму. Але асабліва крыўдна тое, што больш за палову юнакоў і дзяўчат атрымліваюць падобную інфармацыю не ў школе ці ВНУ, а з іншых крыніц. Акрамя таго, як сцвярджаюць многія рэспандэнты, за апошнія дваццаць гадоў у Беларусі не напісана ніводнага цікавага рамана пра Вялікую Айчынную вайну, які будуць чытаць будучыя пакаленні. Шмат прэтэнзій і да беларускага кіно. Маючы такія цудоўныя традыцыі, беларускія кінематаграфісты так і не змаглі стварыць новых нацыянальных шэдэўраў кшталту "Ляцяць журавы" ці "А світанкі тут ціхія".

У той жа час у некаторых сродках масавай інфармацыі, асабліва электронных, да гэтай пары не сціхае хваля фальсіфікацый адносна ролі Савецкага Саюза ў Другой сусветнай вайне. Ёсць палітыкі, якія наогул дагаварыліся да таго, што савецкаму народу трэба было здацца на міласць фашысцкай Германіі і жыць, як ва ўсіх "цывілізаваных краінах". Яны разважаюць так, як у свой час разважаў лакей Смердзякоў у рамане Ф.М. Дастаўескага "Браты Карамазавы". У размове з Мар'яй Кандратаўнай ён сцвярджаў: "У дванаццатым годзе было на Расію вялікае нашэсце імператара Напалеона французскага першага, бацькі цяперашняга, і добра, каб нас тады скарылі гэтыя самыя французы: разумная нацыя скарыла б вельмі дурную і далучыла да сябе. Зусім нават былі б іншыя парадкі". Аднак сучасныя "лакеі Смердзяковы" не задумваюцца аб тым, што зрабіў бы фашызм з нашай краінай у выпадку сваёй перамогі. Што сёння не было б беларускай дзяржавы, не было б нацыі беларусаў.

Дзяржава, яе ўладныя структуры таксама адказныя за захаванне памяці пра вайну з фашызмам. Усе сацыяльныя абавязацельствы перад ветэранамі былі цалкам выкананыя. Дзяржава, палітычныя партыі і грамадскія аб'яднанні, працоўныя і вучэбныя калектывы, пошукавыя атрады і моладзевы рух павінны пастаянна весці патрыятычную работу сярод моладзі. Трэба пастаянна гаварыць, успамінаць, паказваць (праз помнікі, кнігі, фільмы і іншыя творы мастацтва) пра вайну і пра яе ўрокі, каб яны ніколі не забыліся ў чарадзе пакаленняў. У школьных падручніках павінна выкладацца дакладная, наступальная пазіцыя, якая датычыцца гісторыі Другой сусветнай вайны. Акрамя таго, кожны жыхар Беларусі можа зрабіць свой пасільны ўнёсак у захаванне гістарычнай памяці народа: расказаць сваім дзецям і ўнукам пра іх прадзеда — удзельніка Вялікай Айчыннай, дапамагчы наладзіць сустрэчу з ветэранамі ў школе, прынесці экспанаты ў школьны музей ці кветкі да мемарыяла, пасадзіць дрэва ля магілы загінулага воіна.

Ніхто не забыты, нішто не забыта — гэта не дзяжурны лозунг, гэта крык душы. Так у беларускім, шматпакутным грамадстве павінна быць заўсёды. Памяць пра перамогі ў мінулым аб'ядноўвае нас. Пакуль яна жывая, Рэспубліцы Беларусь не страшныя ніякія крызісы і нападкі. Таму памяць пра Вялікую перамогу ў Вялікай вайне неабходна захаваць назаўсёды. Як паказваюць сацыялагічныя даследаванні, жыхары Беларусі з гэтым цалкам згодныя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння — свята вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі правёў сацыялагічныя даследаванні і агучыў стаўленне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика