«Гавары праўду» выйграла суд у Мінгарвыканкама
08.07.2010
—
Новости Общества
|
![]() Аднак падчас паседжання Эмілія Пазняк так і не змагла патлумачыць, ў чым заключаецца непраўдзівасць пададзеных звестак і якую шкоду «Рух наперад» нанёс Мінгарвыканкаму. Пасля непрацяглага разгляду справы суддзя А.Аляшкевіч адхіліў пазоў дзяржаўнай установы ў справе ліквідацыі «Руху наперад», які ініцыяваў кампанію «Гавары праўду». «Гэта мне падарунак на Дзень Народзінаў», — пажартаваў Уладзімір Някляеў пасля завяршэння паседжання. Ён таксама пракаментаваў інфармацыю аб крадзяжы подпісаў, сабраных актывістамі кампаніі «Гавары праўду» — «Яны хочуць нас зрабіць балбатунамі, неабавязковымі людзьмі. Менавіта таму і скралі подпісы, як нейкія злодзеі. Аднак заўтра вас усіх чакае сюрпрыз. Мы яго раскрыем падчас адмысловай прэс-канфэрэнцыі». Крынiца: Наша Ніва
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 ліпеня ў Гаспадарчым судзе Мінска адбыўся разгляд пазову Мінгарвыканкама ў справе ліквідацыі рэгістрацыі адукацыйнай установы |
|