Цэнзура? «Наша Ніва» з інфармацыяй пра «Хроснага бацьку» два дні не паступае ў продаж. 21.by

Цэнзура? «Наша Ніва» з інфармацыяй пра «Хроснага бацьку» два дні не паступае ў продаж

08.07.2010 19:16 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ад самага ранку «Нашу Ніву» бамбардуюць чытачы. Газеты няма ў продажы: у чым прычына? № 25 «НН» расказваў пра фільм НТВ «Хросны бацька» і рэакцыю на яго беларускіх уладаў.

Трансляцыю стужкі ў Беларусі перакрылі. Аднак весткі пра яго выклікала вялікую цікавасць сярод насельніцтва. На інтэрнэт-сайтах, у тым ліку і NN.By, якія далі інфу пра гэта, артыкулы сталі самымі чытанымі матэрыяламі за апошнія 30 дзён. Ролік фільма на Ю-Т’юбе сабраў 118 000 праглядаў па стане на 18.30 чацвярга.

Звычайна «НН» паступае ў продаж у Мінску ў сераду ў абед, у рэгіёнах — у чацвер ад ранку. Ані ў сераду, ані ў чацвер газета ў кіёсках не паявілася. Хоць у сераду газета выйшла з друкарні звычайным парадкам, а 8.00. І падпісчыкам прыйшла, як звыкла.

У «Белсаюздруку» нам адказалі: «Нічога не ведаем, на наш аптовы склад газета паступіла».

Мы прачакалі да вечара. Аднак і пасля абеду газета так і не паявілася ў продажы. Для праверкі мы самі аб’ехалі кіёскі ў розных раёнах Мінска: два на Юбілейнай плошчы, два ў раёне метро «Пушкінская», на плошчы Якуба Коласа, вуліцы Казлова, краму насупраць Акадэміі міліцыі, у раёне БНТУ. «Усе астатнія газеты прыйшлі, як звычайна, а «Нашай Нівы» чагосьці няма», — разводзілі рукамі кіяскёркі.

У адным з кіёскаў у Кунцаўшчыне кіяскёрка адказала, што «вы не першы пытаецеся. Не, няма. Нам кіраўніцтва сказала, што гэтага нумар не выйдзе».

У аддзеле рознічных продажаў «Белсаюздрук» а 17.00 адказвалі ранейшае: «Нумар паступіў у сетку». Ніякіх больш тлумачэнняў мы не атрымалі. Па стане на вечар чацвярга газета не з’явілася ў продажы і ў Гродне, Гомелі, Брэсце, Лідзе, Салігорску, Барысаве, Белаазерску.

У Магілёве яна ў продажы з’явілася толькі ў адным кіёску на ўвесь горад. У астатніх «не паступала, хоць і павінна была», кажуць кіяскёркі.

Па стане на 19.00 вечара ў Мінску мы знайшлі толькі два шапікі ў раёне Нямігі, дзе газета пабывала ў продажы і цалкам прадалася.

Калі б пытанне было ў тэхнічным, калі б адбыўся збой ў працэсе дастаўкі, газета мела б з’явіцца ў продажы са спазненнем максімум на паўдня, з наступнай экспедыцыяй. Аднак на гэты момант прайшло ўжо паўтара сутак, а газеты ў продажы няма.

За мінулыя два гады быў толькі адзін выпадак, калі газета ў абласных цэнтрах з’явілася ў продажы ў пятніцу, а не ў чацвер. І не было ніводнага выпадку, калі газета не з’яўлялася ў продажу ў Мінску ў чацвер.

Мы будзем далей адсочваць сітуацыю.


Мікола Бугай

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
№ 25 «НН» расказваў пра фільм НТВ і рэакцыю на яго беларускіх уладаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика