Дзяўчына арыштаванага камерунскага футбаліста плануе пікет на Акрэсціна
12.07.2010 16:49
—
Новости Общества
|
Дзяўчына камерунца Гі Франсуа Тукама,
Менавіта там варатар нарвежскага футзальнага клуба дагэтуль чакае дэпартацыі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў праваабаронца Валянцін Стэфановіч. Валянцін Стэфановіч: "Ён знаходзіцца там, дзе знаходзіўся. Яго дзяўчына шле нам лісты. Яна абсалютна разгубленая, шле нам лісты і нават збіраецца ўжо сюды прыязджаць, рабіць пікет каля Акрэсціна і патрабаваць, каб яго выпусцілі". 12 ліпеня сп. Стэфановіч меў размову з дыпламатамі з амбасады Камеруна ў Маскве. Па іх словах, пакет дакументаў для вызвалення Гі Франсуа Тукама даўно дасланы ў Беларусь. Але беларускія памежныя службы гэтых дакументаў пакуль не атрымалі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяўчына камерунца Гі Франсуа Тукама, затрыманага беларускімі памежнікамі больш за месяц таму, збіраецца ў Мінск. Яна даведзеная сітуацыяй да такога стану адчаю,...
|
|