На Успенскай горцы дэмантавалі крыж Еўфрасінні Полацкай
13.07.2010 11:27
—
Новости Общества
|
Віцебск сустракае “Славянскі базар” без адной са сваіх славутасцяў - на Успенскай горцы дэмантаваны шматметровы шасціканцовы крыж Еўфрасінні Полацкай.
![]() На горцы перад Успенскім саборам вядуцца земляныя працы - здымаецца частка грунта для ўсталявання лесвіцы. Вялізны жалезны крыж выняты з пастамента і цяпер ляжыць на ўскрайку на драўляных паддонах. Таблічку, якая паведамляла, што крыж усталяваны і асвечаны ў 1998 годзе мітрапалітам Філарэтам у гонар Еўфрасінні Полацкай, забрала да сябе епархія. Як паведамілі рабочыя, яны не ведаюць, ці плануецца пасля сканчэння працаў усталяваць крыж на ранейшым месцы, ці перанесці ў іншае. Цікава, што ў гарадской народнай тапаніміцы ўжо прыжылася назва гэтага месца, як Крыж або Крест - “сустрэцца ля Крыжа”, “пойдем на Крест”. На Успенскай горцы на месцы мяркуемага забойства Язафата Кунцэвіча драўляныя крыжы неаднаразова ўсталёўваліся ў пачатку 1990-х гадоў грэка-каталікамі, аднак яны знішчаліся. Як вышэй паведамлялася, у 1998 годзе на гэтым жа месцы праваслаўныя ў прысутнасці мітрапаліта Філарэта ўсталявалі шасціканцовы крыж у гонар Еўфрасінні Полацкай. За землянымі працамі на Успенскай горцы назіраюць археолагі. Якраз падчас візіту нашага карэспандэнта рабочыя перадавалі ім знойдзеныя кавалкі кафлі, верагодней за ўсё, XIX стагоддзя. ![]() Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Успенскай горцы дэмантаваны шматметровы шасціканцовы крыж Еўфрасінні Полацкай. |
|