Ля Нацыяналкі затрымліваюць людзей з падушкамі. 21.by

Ля Нацыяналкі затрымліваюць людзей з падушкамі

15.07.2010 19:12 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ля Нацыянальнай бібліятэкі хапаюць патэнцыйных удзельнікаў бітвы падушкамі ў гонар Грунвальду, якая мусіла пачынацца, а 19.00. На дадзены момант некалькі аўтобусаў з затрыманымі ад’ехалі з месца здарэння. Міліцыянты правяраюць заплечнікі моладзі. Тых, хто мае падушкі, адводзяць у амонаўскі аўтобус, што стаіць непадалёк.

19.11

Як стала вядома, 42 затрыманыя знаходзяцца ў Першамайскім РУУСе Мінска.

19.10

Арганізатар папярэдніх баёў падушкамі Андрэй Кім звярнуўся да моладзі, якая сабралася ля метро: «Зараз сюды едзе столькі людзей, што ў іх не хопіць аўтобусаў, каб нас усіх пазабіраць. Мы самі будзем вызначаць дзе і калі нам біцца падушкамі».

Следам Кім распавёў прысутным пра Грунвальдскую бітву. Яго слухае каля 50 маладзёнаў. Міліцыя трывае натоўп моладзі ля выхаду з метро. Толькі паведамляе, што акцыя несанкцыянаваная. Тым часам падагналі пусты амонаўскі аўтобус.

19.00

Перахопліваць моладзь пачынаюць на выхадзе з метро «Усход». Два міліцыянты ў форме правяраюць рэчы. На пытанне, навошта гэта робіцца, аджартоўваюцца. Трохі бліжэй да Нацыяналкі стаяць супрацоўнікі ў цывільным, якія пільней правяраюць людзей з заплечнікамі і вялікімі сумкамі ды адводзяць у аўтобус, паведамляе наш кар. на месцы здарэння. Там, паводле відавочцаў, ужо знаходзіцца каля сарака чалавек.

18.24

Таксама міліцыя праяўляе цікавасць да журналістаў. Былі праінспектаваныя пасведчанне асобы і фотаапараты Сяргея Грыца, фатографа агенцтва Associated Press. Матывацыя — у кагосьці ўчора скралі фотаапарат «Кодак».

На пляцоўцы перад Нацыяналкай і на прыступках бібліятэкі канцэнтруюцца людзі моцнага целаскладу ў цывільным.

* * *

Нагадаем, 13 ліпеня Мінгарвыканкам адмовіў зарэгістраванай МГА «Гісторыка» ў правядзенні мерапрыемства, прымеркаванага да 600-годдзя вялікай перамогі ў Грунвальдскай бітве.

Ад сталічных уладаў прыйшоў стэрыатыпны адказ: «В связи с тем, что заявление МОО „Гісторыка“ о проведении массового мероприятия не соответствует требованиям части 5 ст. 5 Закона „О массовых мероприятиях“, Мингорисполком не разрешает проведение мероприятия в площадке рядом со зданием Национальной библиотеки».

Першая акцыя «Бой падушкамі», прымеркаваная 599-годдзя Грунвальдскай бітвы, прайшла ў Мінску без дазволу ўладаў 15 ліпеня 2009 года. Праз 2 месяцы, 8 верасня 2009 году, у гонар 495-годдзя Аршанскай бітвы адбылася другая ў гісторыі беларускага падушачнага руху санкцыянаваная акцыя. У другой бітве паўдзельнічала 400 чалавек.

Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некалькі амонаўскіх аўтобусаў з затрыманымі ад’ехалі ад месца здарэння. Андрэй Кім: «Зараз сюды едзе столькі людзей, што ў іх не хопіць аўтобусаў, каб нас усіх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика