Камерунскі футбаліст за 1,5 месяца на Акрэсціна страціў 40 кг вагі
16.07.2010 12:32
—
Новости Общества
|
Позна ўвечары 15 ліпеня галкіпер нарвежскай каманды па футзале IOF Гі Франсуа Тукам дабраўся да Іспаніі.
Ягоная сяброўка Інмакулада Гансалес, па звестках праваабарончага сайту "Вясна", даслала ліст праваабаронцам: “Дарагія сябры! Нарэшце! Гі Франсуа Тукам быў адпушчаны сёння, і прыляцеў у наш дом у Валенсіі. Я хацела б павіншаваць вас за выдатную працу, якую вы зрабілі, і ад шчырага сэрца падзякаваць за дапамогу вам і вашым партнёрам. Яшчэ па тэлефоне ён распавёў, што страціў 40 кілаграмаў вагі і што самае горшае для яго было падчас арышту - недахоп вады. Яшчэ раз дзякуй, і памятайце, што я хачу супрацоўнічаць з Вамі. Моцна цалую. INMA. Жывуць правы чалавека!” Як раней паведамляла Еўрарадыё, з 1 чэрвеня спартоўца трымалі ў мінскім ізалятары на Акрэсціна. Ён прыляцеў у Мінск на спаборніцтвы, але ў аэрапорце яго затрымалі па падазрэнні ў падробцы пашпарта. У справе арышту Тукама застаюцца пытанні. Напрыклад, амбасада Камеруна ў Маскве паведаміла, што дакументы пра асобу Тукама і сапраўднасць ягонага пашпарту былі адпраўленыя ў Мінск яшчэ 28 чэрвеня. Незразумела таксама, калі адбыўся суд над камерунцам, які вынес рашэнне аб дэпартацыі і якім чынам быў сплочаны штраф. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Позна ўвечары 15 ліпеня галкіпер нарвежскай каманды па футзале IOF Гі Франсуа Тукам дабраўся да Іспаніі.
|
|