У Беларусь прыляцелі прадстаўнікі Скотланд-ярда. 21.by

У Беларусь прыляцелі прадстаўнікі Скотланд-ярда

19.07.2010 18:06 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

19 і 20 ліпеня ў Беларусі з візітам знаходзяцца кіраўнік дэпартамента паліцыі Лондана Рычард Марцін і начальнік аддзела супрацьдзеяння гандлю людзьмі дырэктарата лонданскай паліцыі Кевін Хайланд.

Як паведамляе прэс-служба МУС Беларусі, мэтай візіту з"яўляецца наладжванне прамых кантактаў паміж праваахоўнымі ведамствамі Беларусі і Вялікабрытаніі, а таксама дэталёвае абмеркаванне перспектыў супрацоўніцтва, у тым ліку па рэалізацыі сумесных акцый у галіне супрацьдзеяння міжнароднаму гандлю людзьмі.

У рамках візіту запланавана сустрэча прадстаўнікоў паліцыі Лондана з кіраўніцтвам упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі, дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі, упраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій і Акадэміі МУС Беларусі, а таксама наведванне міжнароднага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у сферы міграцыі і супрацьдзеяння гандлю людзьмі.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19 і 20 ліпеня ў Беларусі з візітам знаходзяцца кіраўнік дэпартамента паліцыі Лондана Рычард Марцін і начальнік аддзела супрацьдзеяння гандлю людзьмі дырэктарата...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика