22 ліпеня ў Гомелі распачне працу кінатэатр фармата 3D, які быў зроблены на базе аднаго з існуючых кінатэатраў горада.
Першы сэанс адбудзецца а 13-й гадзіне. На ім пакажуць мультыплікацыйную стужку “Шрэк назаўжды”. А ўвечары гамельчукі змогуць паглядзець на самым вялікім экране ў Еўропе фільм “Уладар стыхіі” М.Найта Ш’ямалана, рэжысёра "Шостага пачуцця".
Кошт білетаў на сэанс складае 20-22 тысяч беларускіх рублёў.