Мінская ДАІ ў гэтыя выхадныя дні ўвядзе ўзмоцнены рэжым працы
23.07.2010 12:22
—
Новости Общества
|
Упраўленне ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама паведамляе пра тое, што ў гэтыя выхадныя дні будзе весці «масіраваную адпрацоўку дарог і магістраляў» з мэтай выяўлення парушальнікаў правілаў дарожнага руху. «Асаблівая ўвага будзе нададзена такім парушэнням, як выкарыстанне сотавай сувязі падчас руху, непрышпілены рэмень бяспекі, хуткасныя рэжымы руху, а таксама выкарыстанне вадзіцелямі матацыклаў, мапедаў і скутэраў без моташлемаў», — папярэджвае Дзяржаўтаінспекцыя. Паведамляецца таксама, што з 13.00 24 ліпеня будзе часова абмежаваны рух транспарту па цэнтральных магістралях сталіцы (МКАД — праспект Незалежнасці — праспект Пераможцаў) у сувязі з правядзеннем парада матацыклістаў, якія будуць рухацца ў Лагойск на фестываль байкераў. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упраўленне ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама паведамляе пра тое, што ў гэтыя выхадныя дні будзе весці «масіраваную адпрацоўку дарог і магістраляў» з мэтай... |
|