Гомельскі актывіст Якавенка амніставаны, з яго знята судзімасць. 21.by

Гомельскі актывіст Якавенка амніставаны, з яго знята судзімасць

23.07.2010 13:49 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гомельскі абласны суд 23 ліпеня разгледзеў касацыйную скаргу абвінавачванага ва ўхіленні ад прызыву каардынатара стваранай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Яўгена Якавенкі.

Абласны суд пакінуў у сіле рашэнне суда першай інстанцыі, але прымяніў да Якавенкі закон аб амністыі і зняў з яго судзімасць. Амністыя была прыменена да актывіста апазіцыі як да асобы, якая пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Як паведамлялася раней, 6 чэрвеня суд Цэнтральнага раёна Гомеля прызнаў Якавенку вінаватым ва ўхіленні ад прызыву і прыгаварыў яго да года абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Якавенка не лічыць сябе вінаватым. Ён заяўляе, што не ўхіляўся ад прызыву і не атрымліваў позвы, а толькі настойваў на рэалізацыі свайго канстытуцыйнага права на вядзенне з ім перапіскі на беларускай мове. Малады чалавек запатрабаваў таксама рэалізацыі свайго права на альтэрнатыўную службу.

Шэраг палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў выступілі ў абарону абвінавачванага прызыўніка. У Гомелі быў створаны аргкамітэт у падтрымку Якавенкі — у яго склад увайшлі праваабаронцы, апазіцыйныя палітыкі і іншыя прадстаўнікі грамадскасці.

«Фармальна з мяне знята судзімасць, але ж фактычна я не апраўданы, — заявіў БелаПАН Яўген Якавенка. — Крыўдна, што мае высновы ніхто не слухаў і абласны суд таксама палічыў мяне вінаватым. У судзе нада мною нават адкрыта пасмяяліся: маўляў, судзімасці няма, таму цяпер рыхтуйся да чарговага прызыву. Але я сваю пазіцыю мяняць не буду і па-ранейшаму буду патрабаваць ад ваенкамата прысылаць позвы на беларускай мове».

Падзяліцца навіной: 
Алена Германовіч, БелаПАН.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гомельскі абласны суд 23 ліпеня разгледзеў касацыйную скаргу абвінавачванага ва ўхіленні ад прызыву каардынатара стваранай партыі «Беларуская хрысціянская...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика