За прычыненне ўрону навакольнаму асяроддзю да адказнасці прыцягнута 281 асоба
24.07.2010
—
Новости Общества
|
Больш за 88 млн. рублёў спагнана пракуратурай Брэсцкай вобласці ў першым паўгоддзі за прычыненне ўрону навакольнаму асяроддзю. Да дысцыплінарнай, адміністрацыйнай і матэрыяльнай адказнасці прыцягнута 281 асоба. Такія звесткі паведаміў журналістам пракурор Брэсцкай вобласці Сяргей Хмарук.
У прыватнасці, паводле яго інфармацыі, у ходзе пракурорскіх праверак выяўлены факты забруджвання бытавым смеццем прыбярэжных палос рэк Піна і Ясельда ў Пінскім раёне, ракі Мухавец — у Брэсце і Брэсцкім раёне. Падобныя парушэнні ўстаноўлены ў Пружанскім, Столінскім і Баранавіцкім раёнах, паведамляе БелаПАН. Крынiца:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за 88 млн. рублёў спагнана пракуратурай Брэсцкай вобласці ў першым паўгоддзі за прычыненне ўрону навакольнаму асяроддзю. Да дысцыплінарнай, адміністрацыйнай... |
|