Самая вялікая беларуская амбасада — у Маскве, самая аддаленая — у Буэнас-Айрэсе
25.07.2010 13:58
—
Новости Общества
|
23 ліпеня міністр замежных спраў Беларусі, Сяргей Мартынаў, правёў нараду з кіраўнікамі замежных прадстаўніцтваў нашай краіны.
"НН" вырашыла прыгадаць, дзе ж у свеце знаходзяцца беларускія дыпламатычныя пляцоўкі. Сярод частак свету лідэрства па колькасці беларускіх амбасадаў належыць, безумоўна, Еўропе. З буйных і важнейшых краін толькі ў Іспаніі, Нарвегіі, Фінляндыі ды Ірландыі няма беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў. Да іх далучаюцца таксама невялікія краіны Балканскага паўвострава (акрамя Сербіі). З еўрапейскіх дыппрадстаўніцтваў найбольш разгалінаваную структуру мае польскае — амбасада ў Варшаве, генконсульствы ў Беластоку і Гданьску, а таксама консульства ў Бяла-Падлясцы. Разгалінаваную структуру мае таксама амбасада ў Германіі — цэнтральная сядзіба ў Берліне і аддзел у Бонне. Іншыя беларускія дыпламатычныя пляцоўкі ў Еўропе консульстваў і аддзелаў не маюць. Выключэннем тут ёсць суседка Латвія, дзе Беларусь мае генеральнае консульства ў Даўгавпілсе (Дзвінску), побач з мяжой. Большасць беларускіх пляцовак, якія размяшчаюцца ў Еўразіі, знаходзяцца ў рэспубліках былога СССР. Найбуйнейшая з іх (і ўвогуле, найбуйнейшае беларускае дыппрадстаўніцтва ў свеце) размяшчаецца ў Расіі. Акрамя непасрэдна амбасады ў Маскве яшчэ дзесяць аддзелаў па ўсёй краіне — ад Калінінграда да Хабараўска. Акрамя рэспублік былога Савецкага Саюза, у Еўразіі Беларусь прадстаўлена таксама ў Японіі, Паўднёвай Карэі, Кітаі, Індыі, В’етнаме, Сірыі, Турцыі, ААЭ і Ізраілі. Апроч гэтага, дыпламатычныя пляцоўкі Беларусь мае яшчэ на трох кантынентах — Паўночнай і Паўднёвай Амерыках і ў Афрыцы. На ўсіх названых мацерыках існуе па тры беларускія амбасады. У Афрыцы гэта прадстаўніцтвы ў Егіпце, Лівіі і ПАР, у Паўночнай Амерыцы — у ЗША, Канадзе і на Кубе, а ў Паўднёвай — у Венесуэле, Бразіліі і ў Аргенціне. Апошняя пляцоўка, дарэчы, з’яўляецца самай аддаленай ад Мінска. Такім чынам, Беларусь мае свае афіцыйныя прадстаўніцтвы ў 45 дзяржавах са 192, якія на дадзены момант з’яўляюцца сябрамі ААН. У рэшце краін свету, згодна з міждзяржаўным пагадненнем, інтарэсы нашай краіны прадстаўляе Расія. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"НН" вырашыла прыгадаць, дзе ж у свеце знаходзяцца беларускія дыпламатычныя пляцоўкі.
|
|