Еўрапейскія журналісты: Беларусь не “чорная дзірка” на мапе Еўропы
26.07.2010 20:45
—
Новости Общества
|
Мы ўжо прызвычаіліся да паказальных прэс-тураў, якія беларускія ўлады арганізуюць для расійскіх журналістаў. На мінулым тыдні ў Беларусі высадзіўся дэсант еўрапейскіх журналістаў. Цягам трох дзён яны шукалі адказ на пытанне, што гэта за дзіва такое гэтая “апошняя дыктатура Еўропы”, як нашу краіну ахрысцілі ў заходніх СМІ. Журналісты прадстаўлялі 13 краін. У некаторых з іх (Польшча, Латвія, Чэхія, Эстонія) пра Беларусь больш-менш ведаюць. У іншых (Аўстрыя, Данія, Фінляндыя, Грэцыя, Венгрыя, Італія, Партугалія, Румынія, Вялікабрытанія) — амаль нічога. Візіт, арганізаваны прадстаўніцтвам Еўразвязу ў Беларусі, распачаўся з наведвання Міністэрстваў замежных спраў і энергетыкі. Потым былі сустрэчы з еўрапейскімі дыпламатамі, прадстаўнікамі недзяржаўных арганізацый і экспертнай супольнасці Беларусі, палітыкамі і журналістамі. У заключэнне візіту еўрапейскіх госці адведалі наваполацкі інфармацыйны цэнтр ўстойлівага развіцця і экатурызму, які быў адкрыты пры падтрымцы Еўразвязу і Праграмы развіцця ААН).
"На жаль, сёння два асноўныя складнікі “брэнду” Беларусі ў вачах еўрапейцаў —Чарнобыль і „апошняя дыктатура Еўропы“. Хацелася, каб наша дзяржава не ўспрымалася настолькі вузка, бо наша грамадства ўсе ж разнастайнае, у ім ёсць носьбіты розных поглядаў, рознага светаўспрымання. Таму, спадзяюся, візіт такой прадстаўнічай дэлегацыі паспрыяе выхаду нашай краіны з ізаляцыі, большаму разуменню замежнымі калегамі беларусаў як нацыі”, — заявіла на сустрэчы з еўрапейскімi калегамі старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна. Якой жа еўрапейскія журналісты ўбачылі Беларусь? Пра гэта TUT.BY даведаўся ў іх саміх. “У Польшчы няма вялікай цікавасці да Беларусі” Для Енджэя Чэрапа, рэпарцёра польскага “Portal Spraw Zagranicznych” (PSZ.PL) Беларусь не проста краіна-суседка. Адсюль паходзіў ягоны дзед, а падчас навучання ва ўніверсітэце Гданьску Енджэй цягам году вывучаў беларускую мову. — Я другі раз на Беларусі. Упершыню быў тут чатыры гады назад. Разам з сябрам мы падарожнічалі аўтастопам па Гродзенскай і Віцебскай вобласці, дзе спрабавалі адшукаць сямейныя карані. Цяпер я ў Беларусі ў складзе вялікай дэлегацыі журналістаў. Мы сустракаліся з прадстаўнікамі розных арганізацый і структур. Думаю, гэта паездка не толькі дазволіла многім супаставіць свае ўяўленні аб Беларусі з рэальнасцю, але і стала стымулам, каб болей даведацца пра вашу краіну. — І ўсё ж, што асабіста вас здзівіла ў Беларусі? — Многія з нас раней чулі пра новыя правілы рэгулявання інтэрнэту ў Беларусі. Нам абяцалі, што ў нашым гатэлі будзе WiFi-інтэрнэт. Аднак па прыездзе выявілася, што праз нейкія тэхнічныя няспраўнасці інтэрнэт не працуе і персанал гатэлю не ў стане нам дапамагчы. Прыйшлося набываць на пошце адмысловыя інтэрнэт-карткі. Нас гэты выпадак расчараваў і насцярожыў. Таму будзем сачыць, як сітуацыя ў гэтым кірунку будзе развівацца надалей. — Чаго Беларусі, на першы позірк замежніка, бракуе, каб успрымацца еўрапейкай краінай? — Першае ўражанне, што людзі выглядаюць і паводзяць сябе, як і ва ўсёй астатняй Еўропе. У крамах таксама няма дэфіцыту тавараў… Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. — Ёсць меркаванне, што палякі дагэтуль не могуць зразумець, чаму беларусы не карыстаюцца ўласнай мовай. Ці так гэта? — Мы не мелі ўласнай дзяржавы на працягу 120 год. Мова — галоўны фактар, які нас аб’ядноўваў, на захаванне якога мы скіроўвалі нашы высілкі. Таму нам, сапраўды, вельмі цяжка ўявіць, як цэлая нацыя па ўласным жаданні адмаўляецца ад роднай мовы. Што да сябе, магу сказаць, што я вывучаў беларускую ва ўніверсітэце. Гэта вельмі прыгожая мова, блізкая і палякам таксама. Мы стагоддзямі жылі поруч і сёння нашым народам не патрэбен перакладчык, каб паразумецца. Мы з сябрамі ўпэўнены, што трэба працягваць гэтую традыцыю. Але ўсё ў руках беларусаў. — Вы ўжо згадалі аб супольным мінулым беларусаў і палякаў. Сёння існуе шмат бар’ераў, якія не дазваляюць нам напоўніцу карыстацца з суседскага становішча. Які вобраз Беларусі паўстае з польскіх СМІ? — На жаль, у Польшчы няма вялікай цікавасці да Беларусі. Парадокс, але палякі больш ведаюць пра Германію, Францыю, Іспанію, чым пра ўсходняга суседа. Многія лічаць, што ў Беларусі няма нічога цікавага, што гэта чорна дзірка на мапе. Што тут можна зрабіць? Найперш паглыбляць кантакты паміж людзьмі. Сёння гэтаму найбольш перашкаджаюць візы. Польскія СМІ, пішучы пра Беларусь, у асноўным згадваюць праблемы польскай меншасці і палітычныя пытанні. Беларусь — краіна, якую належыць адкрыць не толькі палякам, але і ўсім еўрапейцам. Мы з сябрамі марым выправіцца ў вандроўку па Беларусі на роварах, праплыць на каноэ па відарыснай Прыпяці. Заўжды лепей прыехаць і ўбачыць на ўласныя вочы, чым верыць нечым чуткам. “Я чакала ўбачыць бедную, дэпрэсіўную краіну” Журналісты Сесілія Тосі, якая прадстаўляе італьянскі часопіс “Left: Avvenimenti”, і Аніта Камувес з венгерскай газеты “Nepszabadsag” ніколі дагэтуль у Беларусі не былі. Сесілія Тосі (С.Т.): Я чакала ўбачыць тут бедную краіну, больш дэпрэсіўную. Канечне, я не была ва ўсёй Беларусі, але Мінск зрабіў на мяне вельмі пазітыўнае ўражанне. Я ўбачыла шмат добразычлівых людзей, якія з вялікай ахвотай камунікавалі з намі. Мы атрымалі шмат інфармацыі з першых рук, якая дазволіць значна лепшы зразумець шматгранную беларускую рэчаіснасць. Канечне, у вас ёсць шэраг праблем, але нямала пазітыўнага таксама. Аніта Камувес (А.К.): Перад прыездам у Беларусь я не ведала чаго чакаць — у Венгрыі вельмі мала інфармацыі пра вашу краіну. Таму я спрабавала сумясціць свае чаканні з сацыялістычным досведам Венгрыі, што змянілася за мінулыя 20 год. Насамрэч, краіна больш багатая, чым я думала. Людзі прыгожа апранутыя, дарагія машыны. Цяпер гадаю, ці так выглядае ўся краіна, альбо гэта толькі Мінск. Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. С.Т.: У нас не было дастаткова часу, каб адчуць атмасферу, магчыма, недахоп свабоды, з чым многія беларусы сутыкаюцца кожны дзень. А.К.: Тут бяспечна, чыста, паўсюль парадак. З аднаго боку, гэта, вядома, добра. З іншага — мне падабаюцца больш жывыя гарады, на вуліцах якіх багата людзей, віруе жыццё. — На ваш погляд, Беларусь — больш еўрапейская краіна ці ўсё ж усходняя? С.Т.: Беларусь — еўрапейская краіна, але Расія — таксама. Гэта экс-савецкія еўрапейскія краіны. Мы павінны разумець асаблівасці гістарычнага мінулага і з улікам гэтага рухацца далей. А.К.: Месца Беларусі недзе паміж Захадам і Усходам. Рэчы не бываюць толькі белым ці толькі чорнымі. Венгрыя таксама калісьці належала да Ўсходу, хоць па сутнасці была заходняй. Венгры не славяне, але ў нас шмат славянскіх рыс. Гэтаксама і Беларусь. Яна блізкая да Расіі, але гэта не замінае ёй належаць да Еўропы. — Якая будучыня чакае Беларусь? С.Т.: Думаю, будучыня будзе падобнай да сучаснасці. Магчыма, нешта зменіцца пасля прэзідэнцкіх выбараў, але своеасаблівае становішча Беларусі не прадказвае вялікіх зрухаў. А.К.: Гэта пытанне на працягу двух мінулых дзён мы задавалі шматлікім экспертам, і яны не ведаюць адказу. Магу толькі сказаць, што ніколі не ведаеш, што можа здарыцца. У Венгрыі ніхто не ведаў, якія змены адбудуцца ў краіне ў 1989 годзе. Немагчыма прадказаць падобнае і ў Беларусі. “Мінск робіць светлае ўражанне” Журналісту Латышскага грамадскага тэлебачання Арысу Янсансу ёсць з чым параўноўваць. Ён бываў у Беларусі і ў савецкія часы, і ў суверэнныя. “Мінск робіць свежае, светлае ўражанне. Багата будуецца не толькі дамоў, але і храмаў, што нечакана”, — адзначае Арыс Янсанс. Тэлевізійшчык заўважае, што ў апошнія два гады сувязі паміж Беларуссю і Латвіяй актывізаваліся, аднак інфармацыі пра нашу краіну па-ранейшаму мала. Пра плюсы і мінусы “беларускага сацыялізму” — у нашым відэа. Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Спампаваць вiдэа Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мінулым тыдні ў Беларусі высадзіўся дэсант еўрапейскіх журналістаў. Цягам трох дзён яны шукалі адказ на пытанне, што гэта за дзіва такое гэтая “апошняя...
|
|