Свята гармоніка. Шосты рэгіянальны фестываль гарманістаў “Грай, гармонік” з поспехам прайшоў у Ельску. 21.by

Свята гармоніка. Шосты рэгіянальны фестываль гарманістаў “Грай, гармонік” з поспехам прайшоў у Ельску

27.07.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Свята гармоніка.
Шосты рэгіянальны фестываль гарманістаў “Грай, гармонік” з поспехам прайшоў у Ельску.

Ён сабраў каля 200 удзельнікаў з 10 палескіх раёнаў Беларусі і трох раёнаў Украіны. Прысутнічалі таксама афіцыйныя дэлегацыі паўднёвай суседкі і Польшчы.

Урачыстаму адкрыццю музычнага форуму, які праходзіць адзін раз у два гады і становіцца ўсё больш маштабным, папярэднічала святочнае шэсце па вуліцах горада да яго цэнтральнай плошчы. Асноўныя выступленні калектываў разгарнуліся ў гарадскім скверы на галоўнай сцэне і пяці пляцоўках. Гэта было сапраўднае свята гармоніка — чароўнага народнага інструмента, традыцыі ігры на якім беражліва захоўваюцца і прапагандуюцца на ельскай зямлі.Пастаноўшчыкам свята быў вядомы на Гомельшчыне рэжысёр, кіраўнік ансамбля “Гомій” Пётр Свярдлоў. Журы конкурсу, які праходзіў па трох намінацыях — “Ансамблі гарманістаў”, “Салісты-гарманісты” і “Выканаўцы частушак”, — узначаліў прэзідэнт асацыяцыі гарманістаў Украіны Васіль Бугаёў з горада Мары-упаля.Прадстаўнікі Ельшчыны пацвердзілі сваё высокае творчае “рэнамэ”, заваяваўшы шэраг прызавых месцаў. І Гран-пры з тэлевізарам дастаўся менавіта выканаўцы раёна-арганізатара Марыне Шчарбаковай, праўда, за частушкі, якія былі на фестывалі не менш папулярныя, чым гармонік. Гэты жанр адзначаны і прызам глядацкіх сімпатый, які атрымала 78-гадовая Валянціна Бабіч з Петрыкаўскага раёна. Яе імпэтнае выкананне нікога з аўдыторыі не пакінула раўнадушным, ды і ўзрост заслугоўвае павагі.Упершыню за ўсе гады правядзення фестывалю прайшла канферэнцыя, на якой абмяркоўваўся сённяшні стан гэтага фальклорнага пласта, яго далейшае развіццё. І, як было адзначана, не ўсё ў гэтым плане пакуль што добра. Трывожным аспектам перш за ўсё з’яўляецца тое, што сярод гарманістаў вельмі мала моладзі. Гэта пацвярджае і ўзроставы зрэз публікі, якая прыйшла паслухаць музыку — у асноўным людзі сярэдняга і старэйшага ўзросту. Гэта ж характэрна і для ўдзельнікаў фестывалю. Каб выправіць становішча, прадстаўнікі Ельска ўжо адкрываюць студыі ігры на гармоні ў аграгарадках з мэтай прыцягнуць падрастаючае пакаленне. І іншых заклікаюць пераняць іх прыклад. Трэба думаць, гэта дасць свае вынікі. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ён сабраў каля 200 удзельнікаў з 10 палескіх раёнаў Беларусі і трох раёнаў Украіны. Прысутнічалі таксама афіцыйныя дэлегацыі паўднёвай суседкі і Польшчы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика