За прывычнай рысай. Спецпраект, што рэалізуецца ў карціннай галерэі Гаўрыіла Вашчанкі ў Гомелі, дае магчымасць пазнаёміцца з работамі, створанымі ў незвычайнай абстаноўцы
27.07.2010
—
Новости Общества
|
У рамках праекта “Дарога ў свет мастацтва” адбылася выстаўка работ, створаных асуджанымі ўстаноў крымінальна-выканаўчай сістэмы вобласці. Увазе публіцы ўпершыню былі прадстаўлены жывапісныя палотны, разьба па дрэве, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, гістарычныя касцюмы. Адбор работ быў праведзены па выніках конкурсу, што прайшоў у закрытых установах. Гэта толькі адзін з момантаў супрацоўніцтва калектыву галерэі і дэпартамента выканання пакаранняў па Гомельшчыне, гаворыць яе дырэктар Людміла Шымбалева. Акрамя гэтага праводзяцца міні-выстаўкі прафесійных мастакоў ва ўстановах, сустрэчы з майстрамі, дэманстрацыі відэаматэрыялаў аб выяўленчым мастацтве, гутаркі з мастацтвазнаўцамі. Бо, як вядома, мастацтва — вялікая сіла з вялікімі магчымасцямі, здольная вылечыць стомленую душу.З такой жа мэтай працуе і выстаўка, якая адкрылася ў славутай карціннай галерэі абласнога цэнтра ў рамках праекта. Аўтары 70 работ — пацыенты мінскага псіханеўралагічнага інтэрната № 2, людзі ў большасці сваёй з цяжкімі душэўнымі хваробамі. У горад над Сожам работы прывезлі Дар’я Шыцікава і кіраўнік студыі выяўленчага мастацтва, створанай пры інтэрнаце, Таццяна Біруля. Знаёмства з творчасцю аўтсайдэраў (так на Захадзе называецца гэты напрамак, які выкарыстоўваецца ў псіхіятрыі ў дыягнастычных і рэабілітацыйных мэтах) для звычайных людзей з’яўляецца адкрыццём новых граней мастацтва, у чым змагла пераканацца публіка, што прысутнічала на выстаўцы. Для саміх жа аўтсайдэраў гэта сродак выліць эмоцыі, набыць унутраную раўнавагу, радасць ад творчасці.Першыя выстаўкі прайшлі ў сталіцы, потым пачалося падарожжа па іншых гарадах краіны. У Гомель выстаўка прыехала са Светлагорска. Людзі ахвотна прыходзяць паглядзець на творчасць тых, хто з-за хваробы вымушаны знаходзіцца ў ізаляцыі ад грамадства. Іх эмацыянальны настрой лёгка прачытваецца ў мазках, падборы колеравых адценняў, вобразах. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рамках праекта “Дарога ў свет мастацтва” адбылася выстаўка работ, створаных асуджанымі ўстаноў крымінальна-выканаўчай сістэмы вобласці. Увазе публіцы... |
|